Прафарыентацыйная і прафілактычная сустрэча з навучэнцамі 11 класа з намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама Неміровічам Ю. А.

У ходзе гутаркі з навучэнцамі 11 класаў прадстаўнік  Пружанскага РАУС Неміровіч Ю.А. правёў прафарыентацыйную гутарку аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы МУС,  расказаў  аб патрабаваннях і якасцях, неабходных для гэтай прафесіі, аб клопаце дзяржавы аб супрацоўніках праваахоўных органаў, а таксама  нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе,  расказаў  аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.

 

Добавить комментарий