Акцыя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Пружанскі раённы савет ГА «БРПА» па ініцыятыве «Гарадскога дзіцячага парламента» ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запусціў тэтрыс-чэлендж з мэтай — паказаць у наборы простых рэчаў дзяржаўныя сімвалы як неад’емны атрыбут суверэнітэту нашай краіны. Піянеры школы сумесна з членамі ГА «БРСМ» таксама далучыліся да дадзенай акцыі.

Продолжить чтениеАкцыя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

З 8 лютага па 19 лютага ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”

Вучні школы прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога адкрытага конкурсу “Боль маёй душы – Афганістан» і у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “У кожнага часу свае героі”. 15 лютага прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Рэха вайны ў Афганістане”. Таксама вучні наведалі выставу “Героі Афганскай вайны”. Завяршылась дэкада наведваннем музея вайны ў Афганістане, які знаходзіцца пры Палацы культуры г.Пружаны.

Продолжить чтениеЗ 8 лютага па 19 лютага ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”

З 14 лютага па 19 лютага ў школе праходзіў Тыдзень грамадзянскасці і патрыятызму

З 14 па 19 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня грамадзянскасці і патрыятызму. Фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, любові і павагі да сваёй Айчыны, актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванню гістарычнай памяці і спадчыны малой радзімы спрыялі круглы стол “Подзвіг беларускіх партызан” з наведваннем інтэрнэтпартала “Партызаны Беларусі” для вучняў 8 — 11 класаў, завочнае падарожжа “Мінск – наша сталіца” для вучняў пачатковых класаў, інтэлектуальная гульня “Я ведаю Беларусь”, у якой прынялі ўдзел вучні 5 — 7 класаў. На працягу тыдня працавала выстава «Мой родны кут, як ты мне мілы». Завяршыўся тыдзень шостым школьным Днём гістарычнай памяці.

Продолжить чтениеЗ 14 лютага па 19 лютага ў школе праходзіў Тыдзень грамадзянскасці і патрыятызму

Да дня юнага героя-антыфашыста

8 лютага — Дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір не толькі ў мірны час, але і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Юныя героі-антыфашысты такія ж самыя дзеці. Яны змагаліся за тое, каб мір быў ва ўсім свеце. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей. Яна прайшла праз лёсы многіх сем’яў, дакрануўшыся да кожнага — ад самага маленькага да самага вялікага. Сёння піянеры школы запрасілі акцябрат на вусны часопіс «Юныя героі вялікай вайны». Піянеры расказалі аб юных героях-антыфашыстах, іх нялёгкіх лёсах і адважных учынках.

Продолжить чтениеДа дня юнага героя-антыфашыста

Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў

28 студзеня вучні наведалі музей «Вайна — тэрыторыя міру» ў МК «Брэсцкая крэпасці». Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на фестывалі робатаў, дзе змаглі пазнаёміцца з робатамі і прыняць удзел у розных майстар-класах.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў