З 14 лютага па 19 лютага ў школе праходзіў Тыдзень грамадзянскасці і патрыятызму

З 14 па 19 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня грамадзянскасці і патрыятызму. Фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, любові і павагі да сваёй Айчыны, актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванню гістарычнай памяці і спадчыны малой радзімы спрыялі круглы стол “Подзвіг беларускіх партызан” з наведваннем інтэрнэтпартала “Партызаны Беларусі” для вучняў 8 — 11 класаў, завочнае падарожжа “Мінск – наша сталіца” для вучняў пачатковых класаў, інтэлектуальная гульня “Я ведаю Беларусь”, у якой прынялі ўдзел вучні 5 — 7 класаў. На працягу тыдня працавала выстава «Мой родны кут, як ты мне мілы». Завяршыўся тыдзень шостым школьным Днём гістарычнай памяці.

Добавить комментарий