Суботні дзень бяспекі
Апошні дзень ІІІ чвэрці быў прысвечаны бяспечным паводзінам.
Суботні дзень эканоміі і беражлівасці
Суботні дзень здароўя
Сёння вучні наведалі майстар-клас «Першая дапамога. Спосабы накладання павязак», спаборніцтвы па піянерболу, мультурок «Здаровы лад жыцця», гурткоўцы «Усмешкі» пачалі працаваць над казкай «Прыгоды Мядзведзя». Таксама сёння прайшла гульня па станцыях “Мы за пазітыўнае і здаровае жыццё” у рамках праекта «Наш выбар — жыць з пазітывам».
Суботні дзень карысных спраў
Першая субота сакавіка была прысвечана карысным справам. І пасля гадзіны зносін «Карысныя справы кожнаму прыемныя» вучні прынялі ўдзел у акцыях «Абеліск» і «Клопат». Таксама сёння акцябронак Антон Вахновіч, піянер Міхаіл Усік і важаты Святлана Сцяпанаўна Чабацько прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу лідэраў “СуперТройка”, дзе занялі 1 месца! Дапамагалі ім у гэтым вучань 1 класа Іван Усік і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава.
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў пачаўся з марафона добрых спраў, а працягнуўся пазнавальнай праграмай «Зорка акцябронка» і піянерскім зборам «БРПА — мая сям’я», а завяршыўся праглядам і абмеркаваннем кінафільма «Цімур і яго каманда». Таксама вучні нашай школы прынялі ўдзел у VII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод», дзе занялі ІІ месца!