Суботні дзень пазітыву і добрага настрою

Субота 8 снежня пачалася са спартландыі «Мы — здаровае пакаленне», а працягнулася гульнёвай праграмай «Смех, ды і толькі» і конкурсам малюнкаў «Вясёлкавы карагод» у рамках праекта «Мой выбар — жыць з пазітывам». Таксама  піянеры і члены ГА «БРСМ» прынялі ўдел у акцыі «Упрыгожым школу разам».

                                                                                     

 

Продолжить чтениеСуботні дзень пазітыву і добрага настрою

Суботні дзень здароўя

Першая субота снежня была прысвечана тэме здароўя. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіну зносін «1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам», прынялі ўдзел у акцыі «Чырвоная стужка як сімвал надзеі», а таксама мультурок «У краіне здаровых мультфільмаў» і гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы».

                                                                                                           

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень прафесій

Тыдзень прафарыентацыі ў школе завяршыўся суботнім днем прафесій, падчас якога вучні наведвалі гульнёва-пазнавальную праграму «Марафон прафесій», адказвалі на пытанні віктарыны «Пра прафесіі і не толькі», а калі малодшыя былі на мультуроку «Прафесій непатрэбных не бывае», старэйшыя  сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Куды пайсці вучыцца?». Таксама каманда школы «Ой, да ладно!» прыняла ўдзел абласным асінхронным турніры па гульні «Што? Дзе? Калі?».

                                                                                                                    

 

Продолжить чтениеСуботні дзень прафесій

Шоу-праграма «Міс Восень — 2018»

У суботу, 17 лістапада, у школе сярод старшакласніц прайшла шоу-праграма «Міс Восень-2018». Кожная ўдзельніца прадстаўляла краіну свету, а клас павінен быў арганізаваць групу падтрымкі для сваёй удзельніцы і падрыхтаваць творчы нумар у стылі выбранай краіны. У выніку тытул «Міс Восень-2018» дастаўся Святлане Андрусевіч, вучаніцы 11 класа.

                                                                   

Продолжить чтениеШоу-праграма «Міс Восень — 2018»

Суботні дзень здароўя

Марозны суботні дзень 17 лістапада запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.Пасля спартландыі, дзе перамогу святакавала спартыўнае сяброўства, вучні пачатковых класаў пайшлі на майстар-клас «Як зрабіць сваю асанку правільнай» і мультурок «Быць здаровым трэба змалку», а свае веды пра здароўе яны замацавалі на віктарыне «Пра вітаміны і не толькі». Для сярэдняга звяна прайшла віктарына «Здароўе — гэта жыццё» і пазнавальная праграма «Супраць курэння — за здаровы лад жыцця», а старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу Пружанскі Палацык і Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама.

                                                                                                

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя