Cуботні дзень карысных спраў

У гэтую суботу вучні пачатковай школы разам з настаўнікам арганізавалі і правялі акцыю па дапамозе адзінокім пажылым людзям «Клопат», піянеры — акцыю «Абеліск» і акцыю па рамонту кніг у бібліятэцы “Час карысных спраў”, а таксама ўсе разам наведалі гадзіну зносін “Спяшайцеся рабіць карысныя справы” і віртуальную экскурсію “У Брэсцкай крэпасці-героі”.

                                                                                                           

Продолжить чтениеCуботні дзень карысных спраў

Cуботні дзень сяброўства

22 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі школьную суботу, якая была прысвечана сяброўству. Гадзіна зносін «Каго можна назваць сапраўдным сябрам», спартландыя «Гэты сябар мяч», мультурок «Мы выбіраем сяброўства»…Вучні пачатковых класаў у гэтую суботу нанеслі сяброўскі візіт Пружанскаму раённаму Дому рамёстваў. 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля! Вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Разумны транспарт» і сталі ўдзельнікамі акцыі «Свет без аўтамабіля».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеCуботні дзень сяброўства

Суботні дзень малой радзімы

У другую суботу верасня сярод вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў «Мая малая радзіма», старэйшыя сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Я нарадзіўся тут» і віктарыны «Што я ведаю пра Радзіму».  Пасля ўсе разам сустрэліся на фестывалі мастацтваў «Вялікія таленты малой радзімы», дзе перамогу святкавалі вучань 8 класа Бурчык Цімафей (намінацыя «Інструментальная творчасць»), вучаніца 7 класа Яблонская Хрысціна (намінацыя «Арыгінальны жанр»), вучаніца 5 класа Лаўраш Вікторыя (намінацыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»).

                                                                                 

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Суботні дзень здароўя

Першы суботні дзень у гэтым навучальным годзе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі гульні «Сцежкамі здароўя», шукалі самых спрытных падчас спартландыі, наведалі гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы», а таксама весела і здарова правялі школьную суботу.

                                                                                         

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень бяспечнага лета

У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.

                                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечнага лета