Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У трэцюю суботу месяца піянеры і іх мамы сустрэліся на ітэлектульна-забаўляльнай гульні «Квіз для дзяцей і іх бацькоў». У цікавай і вясёлай барацьбе перамогу святкала каманда «Матылькі» ў складзе Івана Усіка і маці Наталлі Аляксандраўны, Данііла Чуева і маці Святланы Мікалаеўны, Ільі Ігнацьева і маці Марыны Мікалаеўны. Другое месца заняла каманда «Лісточкі» ў складзе Матвея Андрусевіча і маці Таццяны Яўгеньеўны і Сяргея Новіка і маці Кацярыны Іванаўны. Таксама сёння школьная каманда старшакласнікаў «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у раённым чэмпіянаце абласнога сінхроннага этапу па гульні “Што? Дзе? Калі?”, а вучні пачатковых класаў наведалі творчую майстэрню ў Палацы Культуры г.Пружаны.

Продолжить чтениеСуботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

З 17 кастрычніка па 22 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень акцябрат «Зорачкі дзяцінства»

На працягу тыдня акцябраты школы паўтаралі правілы акцябрат: паўдзельнічалі ў спартландыі, бо «Акцябраты — спартыўныя рабяты», правялі вясёлы танцавальны перапынак, бо «Акцябраты — дружныя і добрыя рабяты», шукалі самых творчых падчас конкурсу малюнкаў «Правілы акцябрят», бо «Акцябраты — актыўныя рабяты», праходзілі выпрабаванні ў квэсце «Па слядах Перамогі», бо «Акцябраты — таленавітыя рабяты», дапамаглі піянерам ў акцыі «Чысты школьны двор», бо «Акцябраты — руплівыя рабяты». Дзякуючы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі квіз», акцябраты цяпер дакладна ведаюць, што «Акцябраты — разумныя і вясёлыя рабяты», наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне» і цяпер «Акцябраты -адважныя рабяты». І усімі сваімі паводзінамі, дасягеннямі, мерапрыемствамі даказалі, што «Акцябраты — будучыя піянеры».

Продолжить чтениеЗ 17 кастрычніка па 22 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень акцябрат «Зорачкі дзяцінства»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Услед за акцябратамі школы «Па слядах Перамогі» пайшлі піянеры. У суботу 22 кастрычніка піянерскія атрады адправіліся ў падарожжа па кропках квэсту. Чат-боты (актывісты ГА «БРСМ) не паспявалі адпраўляць капітанам заданні новай кропкі і падказкі пазлаў, так хутка піянеры выйшлі на дарогу да Перамогі. У выніку на 3 месцы аказалаўся піянерскі атрад «Сузор’е» (5 клас), на другім месцы — піянерскі атрад «Камета» (8 клас), першае месца раздзялілі атрады «Нон-стоп» (6 клас) і «Юнацтва» (7 клас). Зборная дадзеных атрадаў прадставіць піянерскую дружыну школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Аб’яднанне па інтарэсах «Акадэмія піянера-лідара»

Піянеры 5-6 класаў у 2022/2023 навучальным годзе сталі ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсах «Акадэмія піянера-лідара». На працягу года удзельнікі аб’яднання па інтарэсах будуць тэарэтычна і практычна знаёміцца з дзейнасцю ГА «БРПА», а таксама выступаць у ролі арганізатараў піянерскіх конкурсаў  і мерапрыемстваў. І вось ужо 21 кастрычніка піянеры падрыхтавалі для вучняў 2 класа свята «Вітаем новых акцябрат».

Продолжить чтениеАб’яднанне па інтарэсах «Акадэмія піянера-лідара»

Акцыя «Флікер – твой надзейны сябар» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

21 кастрычніка, у трэці чацвер месяца» вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Флікер – твой надзейны сябар”. Спачатку члены атрада Юных інспектараў дарожнага руху сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, а затым старасты яшчэ раз нагадалі вучням аб неабходнасці наяўнасці флікераў у цёмны час сутак, пазнаёміўшы з памяткай «Навошта кожнаму з нас флікер».

Продолжить чтениеАкцыя «Флікер – твой надзейны сябар» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Вітаем новых ацябрат ў дружнай сям’і ГА «БРПА»

21 кастрычніка ў святочнай абстаноўцы піянерская дружына імя П.І.Клімука папоўнілася новымі акцябрамі, вучнямі 2 класа. Але спачатку акцябратам давялося прайсці выпрабаванні ад гасцей свята, з якімі ім дапамаглі справіцца акцябраты 3 і 4 класа. Падчас свята новыя акцябраты прымалі віншаванні ад старшыні піянерскай дружыны Ганны Губарык, ад сакратара школьна пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»  Ангеліны Жур, ад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай, і канечне, ад самога Вогніка.

Продолжить чтениеВітаем новых ацябрат ў дружнай сям’і ГА «БРПА»

Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

20 кастрычніка ў рамках Тыдня акцябрат «Зорачкі дзяцінства» сярод акцябрат прайшоў дружынны этап «Па слядах Перамогі». Тры каманды акцябрат згодна з маршуртнымі лістамі праходзілі розныя выпрабаванні на кемлівасць, спрытнасць, адказвалі на пытанні квіза пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і ўсё гэта неабходна было рабіць як мага хутчэй. Каманды на ўсіх этапах суправаджадлі члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», але не падказвалі, таму што галоўнай умовай гульні была сумленнасць. У выніку перамогу святкавала каманда «Нашчадкі», якая і будзе абараняць гонар школы на раённым этапе квэсту.

Продолжить чтениеДружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод акцябрат школы

З 17 кастрычніка па 22 кастрычніка ў школе праходзіць Тыдзень акцябрат «Зорачкі дзяцінства»

План правядзення тыдня акцябрат

Продолжить чтениеЗ 17 кастрычніка па 22 кастрычніка ў школе праходзіць Тыдзень акцябрат «Зорачкі дзяцінства»

Памяці ахвярам Брэсцкага гетта

14 кастрычніка старшакласнікі наведалі інфармацыйныя гадзіны «Памяці ахвярам Брэсцкага гетта», прымеркаваныя да 80-годдзя з дня пачатку масавага знішчэння вязняў Брэсцкага гетта ў перыяд акупацыі горада ад нямецка-фашчысцкіх захопнікаў».  Колькі б не мінула гадоў, мы павінны памятаць пра тыя трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, зрабіць усё магчымае, каб нічога падобнага не паўтарылася на Зямлі, і памятаць. Сённяшні 7 урок стаў для старшакласнікаў не проста ўрокам у школе, а ўрокам жыцця, і дапаможа зрабіць правільныя высновы і тварыць на карысць нашай мірнай краіны.

Продолжить чтениеПамяці ахвярам Брэсцкага гетта

Літаратурны чэлендж #Льеццамова

Пiянеры дружыны iмя П.I.Клiмука Шолахава Кацярына і Казачэнка Яна прыняліудзел у лiтаратурным чэленджы #Льеццамова у рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне,мая родная мова».

Продолжить чтениеЛітаратурны чэлендж #Льеццамова