Гадзіна зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае»

21 снежня піянеры школы правялі для акцябрат гадзіну зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае». Актывісты піянерскай дружыны расказалі малодшым сябрам пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах, асаблівую ўвагу звярнуўшы на паводзіны падчас галалёду. А пасля ўручылі кожнаму «карысныя» закладкі з парадамі па бяспецы зімой.

Добавить комментарий