Аб’яднанне па інтарэсах «Валейбол»
Прыхільнікі валейболу ў гэтым навучальным годзе правялі першы занятак у аб’яднанні па інтарэсах «Валейбол», дзе пасля традыцыйнай гутаркі аб правілах бяспечных паводзін пачалі працаваць над тэхнікай гульні ў валейбол. На працягу года юных спартсменаў чакаюць спартыўныя спаборніцвы, гульні, конкурсы.
З Днём настаўніка!
Пятніца 30 верасня ў школе пачалася для педагогаў з прыемных букетаў, нечаканых сувеніраў, бяспройгрышнай латарэі і музычных кампазіцый у гонар настаўнікаў. Усё таму што 30 верасня ў школе прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На працягу дня на перапынках працавалі музычная пляцоўка, фотазона. Незвычайнымі былі ў гэты дзень і ўрокі, якія вялі старшакласнікі. Вучні-«настаўнікі» з усёй сур’ёзнасцю паставіліся да працоўнага дня, падрыхтавалі планы-канспекты ўрокаў, раіліся з настаўнікамі-прадметнікамі, і стараліся на ўроках быць падобнымі да сваіх любімых настаўнікаў.
Минздрав: с ОРВИ можно не ходить на занятия без справки 5 дней
Норма действует на период высокого подъема заболеваемости вирусными инфекциями – для тех студентов и школьников, кто заболел ОРВИ.
Увага! Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў верасні-кастрычніку 2022 года праводзіцца конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.
Літаратурны чэлендж #Льеццамова
Пiянеры дружыны iмя П.I.Клiмука Шолахава Кацярына і Казачэнка Яна прыняліудзел у лiтаратурным чэленджы #Льеццамова у рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне,мая родная мова».
Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Цэнтральным мерапрыемствам дня стала спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». На старт выйшлі вучань 1 класа Халецкі Назар з мамай Аленай, вучань 1 класа Гарбар Максім з мамай Анастасіяй, вучаніца 2 класа Ігнацьева Валерыя з мамай Марынай, вучань 2 класа Новік Савелій з татам Віталіем, вучань 4 класа Рогаў Кірыл з мамай Любоўю, вучань 4 класа Кадука Арцём з татам Аляксандрам. Кожная сям’я атрымала дыплом у асобнай намінацыі, а агульную перамогу святкавалі спорт і сяброўства. Дзякуй арганізатарам за цікавыя конкурсы, удзельнікам за яскравыя моманты і кожнаму прысутнаму за атмасферу.