З Днём настаўніка!

Пятніца 30 верасня ў школе  пачалася для педагогаў з прыемных букетаў, нечаканых сувеніраў, бяспройгрышнай латарэі і музычных кампазіцый у гонар настаўнікаў. Усё таму што 30 верасня ў школе прайшло свята, прысвечанае Дню настаўніка. На працягу дня на перапынках працавалі музычная пляцоўка, фотазона. Незвычайнымі былі ў гэты дзень і ўрокі, якія вялі старшакласнікі. Вучні-«настаўнікі» з усёй сур’ёзнасцю паставіліся да працоўнага дня, падрыхтавалі планы-канспекты ўрокаў, раіліся з настаўнікамі-прадметнікамі, і стараліся на ўроках быць падобнымі да сваіх любімых настаўнікаў. Завяршэннем дня стаў святочны канцэрт «Быць настаўнікам — гэта прызванне», дзе настаўнікі былі ўзнагароджаны граматамі ад выпускнікоў 2023 года, і творчымі падарункамі ад кожнага класа. У канцы дня па традыцыі выпускнікі 2023 года перадалі эстафету Дня самакіравання выпускнікам 2024 года.

Добавить комментарий