Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Разумныя канікулы…

Канікулы працягваюцца, а гэта значыць працягваецца час наведвання мерапрыемстваў: інтэлектуальная гульня «Разумнікі і разумніцы» сабрала жадаючых паспрачацца ў кемлівасці, конкурс калажаў «Глядзі на свет пазітыўна» запрасіў тых, хто пажадаў паспрабаць сабе ў творчай ролі, настольныя гульні і спартыўная зала таксама прапанавалі для сваіх наведвальнікаў цікавыя заняткі.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Разумныя канікулы…

Экскурсія у Ружанскі замак Сапегаў і заапарк «Залаты фазан»

31 сакавіка вучні Хараўской сярэдняй школы наведалі Ружанскі замак Сапегаў, дзе пазнаёміліся з гісторыяў роду Сапегаў. Нягледзячы на разбурэнні, замак да гэтага часу дзівіць сваёй прыгажосцю і веліччу. Па дарозе дадому вандроўнікі наведалі жывёл у заапраку «Залаты фазан».

Продолжить чтениеЭкскурсія у Ружанскі замак Сапегаў і заапарк «Залаты фазан»

Удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

31 сакавіка пераможца раённага этапа конкурса «Лідар года» Скобля Аліна разам з группай падтрымкі (Імховік Вераніка, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна, Жур Ангеліна, Зыбін Арцём, Кавальская Таццяна, кіраўнік Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) выступіла на абласным этапе конкурса, які праходзіў у ЦМТ г.Брэста. Аліна разам з камандай выступілі творча, яскрава і яшчэ раз даказалі, што піянеры Хараўской сярэдняй школы і Пружанскага раёна творчыя і яскравыя!

Продолжить чтениеУдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Актыўныя канікулы…

Вясновыя канікулы працягваюцца і распісаны штохвілінна:трэба паспець і падцягнуць свае веды па прадметах, і ў спартыўных спаборніцвтвах прыняць удзел, і абмеркаваць свае правы і абавязкі, і аб’яднанні па інтарэсах наведаць, і пападарожнічаць па дзіцячым прававым сайце, і пагуляць у настольныя гульні і шмат чаго яшчэ цікавага і карыснага пасмець зрабіць за адзін тыдзень канікул.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Актыўныя канікулы…

Карысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Бяспечныя канікулы…

Вясновыя канікулы традыцыйна пачаліся з Дня бяспечных паводзін, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі паўтаралі правілы бяспечных паводзін не толькі на дарозе, але і на вуліцы, дома, у грамадскіх месцах. Віктарына «Што такое дрэнна і што такое добра?» дапамагла праверыць свае веды па бяспецы. 

Продолжить чтениеКарысныя канікулы…Вясновыя канікулы…Бяспечныя канікулы…

Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

26 сакавіка ў рамках Года гістарычнай памяці вучні 6-8 класаў  наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці». На выставе «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» вучням расказалі пра тэму генацыду беларускага і яўрэйскага насельніцтва на Пружаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра гета, якое знаходзілася ў Пружанах, пра трагічны лёс яго вязняў.

Продолжить чтениеНаведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»

Суботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота чвэрці традыцыйна была прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Калі ты адзін дома”, конкурс малюнкаў “Бяспечныя канікулы”. Вучні 5-7 класаў сабраліся на практычных занятках на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху “Адказны пешаход, дысцыплінаваны веласіпедыст” і круглым стале “Прававая адказнасць падлеткаў”. Таксама сёння члены піянерскай дружыны наведалі раённую  школу піянерскага актыву “Майстар ідэй”.

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у сакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)

25 сакавіка ў VIII-XI класах прайшоў адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе -ключ да здаровага жыцця».  Старшакласнікі пагутарылі аб захаванні біяразнастайнасці, дасягненнях у галіне захавання экалагічна чыстага навакольнага асяроддзя, а таксама распрацавалі экалагічную школьную акцыю на красавік месяц.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у сакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)