Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: арт-праект «Нашы падарожжы па Беларусі»
Суботні Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства
2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. У школе 17 красавіка прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя Году народнага адзінства. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй суседзі”, для старэйшых — круглы стол «Беларусь учора, сёння, заўтра».
Заняткі па вывучэнні ПДР “Пытайцеся – адкажам” у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
Акцыя «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!»
12 красавіка піянеры школы разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Упершыню ў свеце! Чалавек у космасе!», прысвечанай Сусветнаму дню касманаўтыкі. Кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з інфармацыяй пад кодавай назвай «60», размаляваць сваю ракету або скласці пазл, каб даведацца новыя факты пра першы палёт Юрыя Гагарына ў космас.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу-2021»
У суботу ўдзельнікі экалагічнага аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая ў гэтым годзе прысвечана Году народнага адзінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі пасадзілі лес на тэрыторыі Бярозаўскага лясніцтва.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)
8 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў». На сустрэчу быў запрошаны настаяцель Свята-Пакроўскай царквы Анатолій Васільевіч Кавальскі.
Агульнашкольная ранішняя гімнастыка ў рамках Сусветнага дня здароўя
7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Сёння школьны дзень пачаўся з агульнашкольнай ранішняй гімнастыкі. Сусветны дзень здароўя-гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для абароны здароўя і дабрабыту людзей. У жыцці кожнага чалавека самае галоўнае гэта здароўе.