Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі
ШАГ. 9 клас. «Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны»
З мэтай выхавання пачуцця адказнасці за будучае Радзімы, пашырэння і сістэматызацыі ведаў навучэнцаў пра падзеі Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войн у гэтым навучальным годзе вучні 9 класа у рамках праекта «ШАГ» пачалі вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 2 верасня прайшла першая сустрэча па тэме «Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны».
Першы ўрок «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны»
Новы навучальны 2021/2022 год пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны», прысвечанага Году народнага адзінства. Мэта першага ўрока — стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь.
Свята першага званка
Акцыя #За дело! ў рамках Тыдня моладзі «Час выбраў нас»
Дзень дабрыні «Падзяліся дабрынёй» у рамках Тыдня моладзі «Час выбраў нас»
24 чэрвеня выхаванцы лагера «Сонейка» прынялі ўдзел у Дні дабрыні «Падзяліся дабрынёй» у рамках Тыдня моладзі «Час выбраў нас». Хлопчыкі і дзяўчынкі правялі акцыю «Зрабі добрую справу», дзяліліся сваімі добрымі справамі падчас запаўнення лісточкаў добрых спраў, а таксама сустрэліся з настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы А. В. Кавальскім на адкрытым мікрафоне «Што такое дабрыня».