З 6 па 11 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прававых ведаў
Суботні дзень правоў чалавека
З 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)
Цімураўцы.By.Лістапад. Фокусы
Лістападаўская сустрэча членаў атрада «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» была прысвечана фокусам. Піянеры склададалі партрэт сапраўднага фокусніка, даведвадліся сакрэты фокуснікаў, а таксама склалі скарбонку з фокусамі. На апошнім тыдні лістапада хлопчыкі і дзяўчынкі арганізавалі для акцябрат свята фокусаў. І кожны яшчэ раз паверыў у цуда!
Палескія рабінзоны. Лістапад. «Кемлівасць»
Новы месяц прынёс акцябратам новыя выпрабаванні. Спачатку каманда «Дзьмухаўцы» вучыліся арыентавацца ў прыродзе, затым наведалі паляну кемлівых, дзе з літар лёгка склалі назвы раслін, жывёл і птушак. Падчас задання «Мова жэстаў» акцябраты жэстамі растлумачвалі «Пятніцам» фразы. Апошняе заданне «Крос Турызм» дазволіла камандзе знайсці новую падказку ў кабінеце №8. Усе заданні «Дзьмухаўцы» занатавалі ў дзённіку і ўжо гатовыя выконваць заданні снежня. Прыгоды працягваюцца!
Суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі
27 лістапада ў школе прайшоў суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі. Вучні пачатковай школы адкрывалі сакрэты здаровага ладу жыцця падчас мультурока, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Скажы шкодным звычкам “НЕ!”. Вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі ток-шоу «Не спрабаваць – не пачынаць!”. У рамках акцыі «Дэкада кібербяспекі» прашлі кіналекторыі «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”. Для ўсіх жадаючых прайшоў чэмпіянат па разгадванню крыжаванак “Маё здароўе ў маіх руках” .