З 21 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

З 21 лютага па 26 лютага ў школе традыцыйна прайшоў Тыдзень абаронцаў Айчыны. На працягу тыдня прайшлі конкурс малюнкаў “Мужнасць, смеласць, сіла”, конкурс крыжаванак “Салдацкая скарбонка”, фотавыстава “Мой тата – салдат!”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «А ну-ка, хлопчыкі!». 23 лютага дзяўчынкі школы правялі акцыю “Віншуем будучых абаронцаў Айчыны”. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў тыдня былі ўзнагароджаны дыпломамі і падзякамі. Таксама ў рамках тыдня прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны.

 

Добавить комментарий