Суботні дзень правоў чалавека

11 снежня прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня прававых ведаў. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Мае правы», а вучні 5- 8 класаў падарожнічалі па дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў «Я і мае правы» і спартыўных гульнях.

 

Продолжить чтениеСуботні дзень правоў чалавека

З 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

Тыдзень пачаўся з інфармацыйных гадзін  “1 снежня – Сустветны дзень барацьбы са СНІДам”. Таксама для ўсіх вучняў школы прайшлі акцыя «Сустветны дзень барацьбы са СНІДам» і тэматычныя класныя гадзіны, а старшакласнікі наведалі кіналекторый “Мы супраць наркотыкаў і ВІЧ-інфекцыі”.

Продолжить чтениеЗ 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

Цімураўцы.By.Лістапад. Фокусы

Лістападаўская сустрэча членаў атрада «Бумеранг. Дабро заўсёды вяртаецца» была прысвечана фокусам. Піянеры склададалі партрэт сапраўднага фокусніка, даведвадліся сакрэты фокуснікаў, а таксама склалі скарбонку з фокусамі. На апошнім тыдні лістапада хлопчыкі і дзяўчынкі арганізавалі для акцябрат свята фокусаў. І кожны яшчэ раз паверыў у цуда!

 

 

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Лістапад. Фокусы

Палескія рабінзоны. Лістапад. «Кемлівасць»

Новы месяц прынёс акцябратам новыя выпрабаванні. Спачатку каманда «Дзьмухаўцы» вучыліся арыентавацца ў прыродзе, затым наведалі паляну кемлівых, дзе з літар лёгка склалі назвы раслін, жывёл і птушак. Падчас задання «Мова жэстаў» акцябраты жэстамі растлумачвалі «Пятніцам» фразы. Апошняе заданне «Крос Турызм» дазволіла камандзе знайсці новую падказку ў кабінеце №8. Усе заданні «Дзьмухаўцы» занатавалі ў дзённіку і ўжо гатовыя выконваць заданні снежня. Прыгоды працягваюцца!

 

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Лістапад. «Кемлівасць»

З 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

Тыдзень «Мы за здаровае жыццё»

Продолжить чтениеЗ 29 лістапада па 4 снежня ў школе праходзіць Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

Суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

27 лістапада ў школе прайшоў суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі. Вучні пачатковай школы адкрывалі сакрэты здаровага ладу жыцця падчас мультурока, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Скажы шкодным звычкам “НЕ!”. Вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі ток-шоу «Не спрабаваць – не пачынаць!”. У рамках акцыі «Дэкада кібербяспекі» прашлі кіналекторыі «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”. Для ўсіх жадаючых прайшоў чэмпіянат па разгадванню крыжаванак “Маё здароўе ў маіх руках” .

Продолжить чтениеСуботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Вучні школы з 22 па 27 лістапада прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня барацьбы з курэннем, які прашоў у рамках праекта «Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны без тытуню!». У рамках тыдня прайшлі класныя тэматычныя гадзіны, конкурс газет “Дзеці супраць курэння», турнір па надзіманню паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія” і інш. Усе жадаючыя маглі наведаць выставу «За свет без тытунёвага дыму». Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Продолжить чтениеЗ 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

У рамках падрыхтоўкі да каманднай алімпіяды па інфармацыйнай бяспецы сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці з 22 па 27 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт. На працягу тыдня вучні прыялі ўдзел у розных мерапрыемствах: круглым стале “Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт – прававая адказнасць”, конкурсе малюнкаў “Бяспечны інтэрнэт вачамі дзяцей”, праглядзе і абмеркаванні відэаролікаў «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”, “Этыка і правілы зносін у Інтэрнэце”, а таксама наведалі інфармацыйную пляцоўку “Кібербяспека. Важна пра важнае”.

Продолжить чтениеЗ 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт