З 20 па 30 красавіка ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

36 год таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы. Але найбольш пацярпелі Украіна, Расія і асабліва Беларусь. З 20 па 30 красавіка ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…». Для 2-5 класаў прайшла выстава малюнкаў “Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе”, кіналекторый “Беражы сваю планету” і “Экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя”. У дзень катастрофы — 26 красавіка-ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Чарнобыль. Як гэта было…”.

Добавить комментарий