Удзел у змене «Патрыятычны слёт моладзі»

Вучні 10 класа Губарык Павел, Белаш Святлана, Зыбін Арцём і Кавальская Таццяна сталі ўдзельнікамі змены «Патрыятычны слёт моладзі», якія праходзіла ў нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубронак» з 15 красавіка па 5 мая. Змена праводзілася з мэтай стварэння ўмоў для фарміравання светапогляду як сістэмы поглядаў на навакольны свет, грамадства, іншых людзей і самога сябе, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцяў, станаўлення актыўнай жыццёвай пазіцыі моладзі праз уключэнне ў камунікатыўныя практыкі і рэалізацыю сацыяльных ініцыятыў. Цэнтральным мерапрыемствам стаў адкрыты Рэспубліканскі моладзевы конкурс «Ад думкі да светапогляду», з якога Белаш Святлана і Губарык Павел вярнуліся з граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама па выніках змены Зыбін Арцём адзначаны дыпломам НДЦ «Зубронак», Кавальская Таццяна — сертыфікатам НДЦ «Зубронак».

Добавить комментарий