Аперацыя «Флікер — твой надзейны сябар»
Члены ГА «БРПА» правялі аперацыю «Флікер — твой надзейны сябар». За кожным дарожна-транспартным здарэннем заўсёды стаіць некалькі фактараў. Сярод іх і хуткасць руху аўтамабіля, і стан праезнай часткі, і ўмовы надвор’я. У выпадку аварый з удзелам пешаходаў у гэту групу можна ўключыць і іх бачнасць на дарозе. У цёмны час сутак гэты фактар часта мае рашаючае значэнне.
Дзейсным спосабам абароны пешаходаў на дарозе з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных святлоадбівальных элементаў на адзенні. Святлоадбівальнікі, ці флікеры — спецыяльныя ўстройствы, якія ярка свецяцца ў цёмны час сутак у святле фар аўтамабіляў і з’яўляюцца адзіным сродкам, што павялічвае кантраст фігуры чалавека ў параўнанні з навакольным асяроддзем.
Прафарыентацыйная і прафілактычная сустрэча з навучэнцамі 11 класа з намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама Неміровічам Ю. А.
У ходзе гутаркі з навучэнцамі 11 класаў прадстаўнік Пружанскага РАУС Неміровіч Ю.А. правёў прафарыентацыйную гутарку аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы МУС, расказаў аб патрабаваннях і якасцях, неабходных для гэтай прафесіі, аб клопаце дзяржавы аб супрацоўніках праваахоўных органаў, а таксама нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, расказаў аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
З 25 мая па 31 мая ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі дарожнага руху
Тыдзень бяспекі дарожнага руху пачаўся з работы інфармацыйнай пляцоўкі “Выконвай правілы дарожнага руху”. Таксама ў рамках тыдня вучні наведалі практычныя заняткі на пляцоўцы па ПДД “Адказны пешаход – гэта я”, дзе яшчэ раз паўтарылі правілы паводзін на дарозе. Для малодшых школьнікаў прайшла гадзіна зносін “Бяспека дарожнага руху залежыць ад кожнага з нас”, а старшакласнікі наведалі круглы стол “Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху”.
Лепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе
8 красавіка каманда ЮІДаўцаў школы «Светлафор» (Губарык Маргарыта і Андрусевіч Мацвей, 5 клас; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, 7 клас; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, 9 клас; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, 11 клас; кіраўнік Фядотава А.А.) заняла 1 месца ў раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. ЮІДаўцам не было роўных у конкурсах «Пазнавальная праграма», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Плакат». Скобля Аліна стала лепшай у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Губарык Ганна і Зыбін Арцем — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Андрусевіч Мацвей — «Тэарэтычны экзамен па ПДД». Каманда быдзе прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе конкурсу. Пажадем ім поспехаў!
Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень трэці
28-29 сакавіка члены атрада ЮІД «Святлафор» рыхтавалі пляцоўку праекта «АП ПДД» , які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі з 2021 года. Члены атрада падрыхтавалі для дарослых цікавыя пляцоўкі і заўтра будуць прэзентаваць сваю работу ў рамках абласнога конкурсу «Педагог сацыяльны года». Старшакласнікі з прафарыентацыйнай экскурсіяй наведалі мерапрыемтсвы ў Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы, дзе больш даведаліся пра работу ўстановы адукацыі, спецыяльнасці і ўмовы паступлення.
Гадзіна зносін «Свет дарожных знакаў» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
17 сакавіка ў класах прайшлі тэматычныя гадзіны зносін «Свет дарожных знакаў», на якіх вучні яшчэ раз успомнілі Правілы дарожнага руху, больш увагі надаючы дарожным знакам, а таксама пагутарылі аб Правілах дарожнага руху для ведасіпедыстаў, засяродзіўшы ўвагу на тым, што на дарозе можна рухацца на веласіпедзе толькі з 14 гадоў.