“Правілы бяспечных паводзін на дарозе” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

 

 

Продолжить чтение“Правілы бяспечных паводзін на дарозе” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Акцыя «Флікер – твой надзейны сябар» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

21 кастрычніка, у трэці чацвер месяца» вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Флікер – твой надзейны сябар”. Спачатку члены атрада Юных інспектараў дарожнага руху сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, а затым старасты яшчэ раз нагадалі вучням аб неабходнасці наяўнасці флікераў у цёмны час сутак, пазнаёміўшы з памяткай «Навошта кожнаму з нас флікер».

Продолжить чтениеАкцыя «Флікер – твой надзейны сябар» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Урокі бяспекі «Увага!Дзеці!» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

З мэтай праверкі і замацавання ведаў дарожных знакаў, папярэджання найбольш распаўсюджанных памылак дзяцей на дарозе ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху 15 верасня вучні школы наведалі ўрокі бяспекі «Увага!Дзеці!», а таксама практычна адпрацавалі паводзіны пешахода на дарозе.

Продолжить чтениеУрокі бяспекі «Увага!Дзеці!» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Занальны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

27 красавіка школьная каманда «Святлафор» прыняла ўдзел у занальным этапе злёту атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Каманда стала лепшай у конкурсе «Агітацыйна-мастацкае выступленне», Скобля Аліна перамагла ў асабістым першынстве ў конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Ганна Губарык — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Маргарыта Губарык і Максім Лушчык адзначаны падарункамі як самыя юныя ўдзельнікі злёту. У выніку каманда заняла агульнае 4 месца, саступіўшы трэцяму толькі 1 бал. Віншуем з годным прадстаўленнем Пружанскага раёна і жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеЗанальны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

Лепшыя юныя інспектары дарожнага руху

16 красавіка каманда юных інспектараў дарожнага руху «Святлафор» (Губарык Маргарыта, вучаніца 4 класа; Лушчык Максім, вучань 5 класа; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, вучні 6 класа; Салагуб Алена і Вахновіч Антон, вучні 7 класа; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, вучні 8 класа; кіраўнікі Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і Вашчук Марына Мікалаеўна) заняла першае агульнакаманднае месца сярод 15 устаноў адукацыі на раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху і будзе выступаць на занальным этапе конкурса, які пройдзе ў г.Баранавічы.

Продолжить чтениеЛепшыя юныя інспектары дарожнага руху

Круглы стол «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

16 снежня, у трэці чацвер месяца ў класах прайшлі круглыя сталы «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху. Падчас сустрэчы вучні ўспомнілі правілы паводзін на дарозе ў зімовы перыяд, а таксама правілы паводзін у грамадскім транспарце, пазнаёміліся з відамі адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

 

 

 

Продолжить чтениеКруглы стол «Адказнасць за парушэнне Правілаў дарожнага руху» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

Акцыя «Бяспечныя канікулы» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

21 кастрычніка ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Бяспечныя канікулы», а таксама члены Савета старшакласнікаў правялі акцыю «Флікер — твой надзейны сябар». Падчас акцыі яны не толькі праверылі наяўнасць флікераў у вучняў і работнікаў школы, але і правялі інфармацыйную кампанію аб неадходнасці нашэння флікера ў цёмны час сутак.

Продолжить чтениеАкцыя «Бяспечныя канікулы» ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху