Зімовым забавам на дарозе не месца!
У рамках правядзення Тыдня ведаў Правіл дарожнага руху, была праведзена гадзіна зносін «Зімовым забавам на дарозе не месца».
ДАІ інфармуе!
Каб зімовыя гульні заўсёды былі вясёлымі і прыносілі толькі радасць і смех, неабходна выконваць простыя правілы паводзін паблізу праезнай часткі ў дваровых тэрыторыях.
1. Праезная частка не месца для гульняў.
2. Пры перасячэнні праезнай часткі санкі трэба несці ў руках, а не цягнуць па дарозе.
3. У зімовы час праезная частка часцяком бывае слізкай.
4. Знаходзячыся на вуліцы, неабходна звесці да мінімальнага карыстанне гаджэтамі. Дарагія хлопцы! Запомніце-у дарогі няма вакацый. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя.
З 16 верасня па 22 верасня ў школе праходзіць экалагічная акцыя “Дзень без аўтамабіля”
План правядзення
экалагічнай акцыіі
“Дзень без аўтамабіля”
з 16 верасня па 22 верасня 2024 г.
Дата | Назва мерапрыемства | Клас |
16.09 | Знаёмства з планам тыдня | 1 – 11 |
16.09 | Прэс-канферэнцыя “Аўтамабіль. Дарога. Пешаход” | 9 – 11 |
16.09 | Конкурс дзіцячых сачыненняў і малюнкаў “Бяспечны транспарт будучага” | 5 – 9 |
18.09 | Конкурс малюнкаў
“Свет без машын” |
1 – 6 |
20.09 | Экалагічная акцыя “У школу на веласіпедзе” | 1 – 11 |
Акцыя «Бяспечная дарога ў школу з БРСМ»
6 верасня ў рамках Тыдня бяспекі ў школе адбылася сустрэча навучэнцаў пачатковых класаў з начальнікам АДАІ Пружанскага РАУС Мышкевічам С. М. У ходзе гутаркі Сяргей Міхайлавіч нагадаў навучэнцам аб выкананні правілаў дарожнага руху, расказаў аб неабходнасці мець пры сабе святлоадбівальныя элементы, а таксама прыняў удзел у акцыі «Бяспечная дарога ў школу з БРСМ». Актывісты ГА «БРСМ», ГА» БРПА » сумесна з супрацоўнікам міліцыі ўручылі першакласнікам флікеры.
Тыдзень ведаў Правіл дарожнага руху
План правядзення
Тыдня ведаў Правіл дарожнага руху
з 2 верасня па 8 верасня 2024 г.
Дата | Назва мерапрыемства | Клас | Адказны |
02.09. | Знаёмства з планам тыдня | 1 – 11 | Скобля Ю.М. |
04.09 | Конкурс малюнкаў “Дзеці. Дарога. Бяспека.” | 1 — 4 | Новік Т.А. |
06.09 | Практычныя заняткі на пляцоўцы па вывучэнні ПДР “Ведаем правілы дарожнага руху” | 5 – 8 | Імховік Н.А. |
06.09 | Інтэрактыўная гутарка “Я – адказны веласіпедыст” | 9 – 11 | Баран І.Ф. |
На працягу дэкады | Вывучэнне бяспечных маршрутаў руху навучэнцаў “Дом-школа-дом” | 1 – 11 | Класныя кіраўнікі |
Удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху
13 красавіка прайшлі раённыя спаборніцтвы юных інспектароў дарожнага руху. Наш атрад ЮІД «Светлафор» прыняў удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху. Змагаліся за права называцца лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху 17 каманд са школ раёна. ЮІДаўцам трэба было прайсці наступныя выпрабаванні: фігурнае ваджэнне веласіпедаў, тэарэтычны іспыт на веданне ПДР і такі ж іспыт па аказанні першай медыцынскай дапамогі, выступленні агітбрыгад.
Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху
У рамках правядзення Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху для навучэнцаў быў прапанаваны конкурс малюнкаў «Дзеці. Дарога. Бяспекі». Мэта правядзення: фарміраванне ў дзяцей разумення асноўных правіл паводзін на дарозе для захавання ўласнага жыцця.
Творчая майстэрня «Свет дарожных знакаў»
18 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень ведаў правіл дарожнага руху. Навучэнцы наведалі творчую майстэрню «Свет дарожных знакаў» і яшчэ раз успонілі правілы паводзін на дарозе.