Удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху

13 красавіка прайшлі раённыя спаборніцтвы юных інспектароў дарожнага руху.  Наш атрад ЮІД «Светлафор»  прыняў удзел у раённым злёце-конкурсе юных інспектароў дарожнага руху. Змагаліся за права называцца лепшымі юнымі інспектарамі дарожнага руху 17 каманд са школ раёна. ЮІДаўцам трэба было прайсці наступныя выпрабаванні: фігурнае ваджэнне веласіпедаў, тэарэтычны іспыт на веданне ПДР і такі ж іспыт па аказанні першай медыцынскай дапамогі, выступленні агітбрыгад.

Добавить комментарий