Удзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Перамогі
9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».
9 мая калектыў школы разам з вучнямі прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Акцябраты школы сумесна з піянерамі і актывістамі ГА «БРСМ» падрыхтавалі музычную кампазіцыю «Пісьмы з вайны».
5 мая з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, у класах прайшлі адзіныя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы». Вучні больш даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шмат разважалі над адной з галоўных каштоўнасцей на зямлі — над мірам.
29 красавіка старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Апошнія навіны праекта». Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі для ўздельнікаў сустрэчы апошнія навіны праекта, а таксама заклікалі ўсіх падпісацца на телеграм-канал праекта.
24 лютага актыў ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» падтрымалі ініцыятыву каманды акцябрат, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства» і правялі акцыю «Дзякуй» для ўсіх вучняў і работнікаў школы. Кожны жадаючы змог узяць гатовую паштоўку і падпісаць яе, а дома яшчэ раз выказаць словы падзякі родным людзям.
23 лютага для вучняў VІІІ — ХІ класаў прашоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні» (забеспячэнне энергабяспекі краіны). 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень прынята аддаваць даніну падзякі тым, хто мужна змагаўся, абараняў Айчыну, і тым, на каго ў мірны час ускладзена нялёгкая і адказная служба па абароне Радзімы.
21 лютага для вучняў 8 — 11 класаў прайшоў інфармацыйны веснік «Цягнік Памяці-2023. Перамога Аляксея Лаўрашаў абласным этапе конкурсу. Апошнія навіны праекта». Аляксей расказаў пра выступленне на абласным этапе, адказаў на пытанні старшакласнікаў. Таксама сакратар ГА «БРСМ» Ангеліна Жур пазнаёміла ўсіх з апошнімі навінамі праекта «Цягнік Памяці», якія размешчаны ў тэлеграм-канале «Поезд Памяти».
20 лютага вучань 10 класа Лаўраш Аляксей дастойна прадставіў Пружанскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Алексей разам з групай падтрымкі-аднакласнікамі расказаў пра сябе на сцэне ЦМТ г.Брэста на конкурсе «Візітка», затым яго чакаў конкурс-квіз «Памяць пакаленняў». Астатнія тры выпрабаванні: эсэ «Пра тую вясну», творчы нумар, відэа «Мая краіна» журы ацэньвалі ў анлайн-фармаце.Па выніках усіх конкурсаў Лаўраш Аляксей быў узнагароджаны дыпломам за I месца і разам з яшчэ 7 пардстаўнікамі Брэсцкай вобласці атрымаў права стаць удзельнікам праекта «Цягнік Памяці», які стартуе 21 чэрвеня 2023 года ў г.Брэсце.
Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай вызначэння ўдзельнікаў беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці – 2023», а таксама выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай працы лідэраў, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра. На раённым этапе конкурсу школу прадстаўляў Лаўраш Аляксей, вучань 10 класа. Конкурс складаўся з чатырох тураў: «Візітная картка», творчы конкурс «Я магу», конкурс відэаматэрыялаў » Мая краіна» і конкурс эсэ «Аб той вясне…». Па выніках усёй праграмы Аляксей стаў лепшым і прадставіць Пружанскі раён на абластным этапе конкурсу.