Рэспубліканскі праект «Роднае-народнае»
Акцыя «Дзеці ва ўсім свеце за мір на планеце!»
Міжнародны дзень міру — заснаванае Генеральнай Асамблеяй ААН свята — штогод адзначаюць 21 верасня ў розных краінах свету. Ён заклікае да усталяванню міру на Зямлі і адмовы ад гвалту. Сёння ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Дзень міру дзеля міру на Зямлі», а піянеры правялі для ўсіх акцыю «голуб свету», дзе кожны жадаючы змог размясціць «голуба свету » са сваімі пажаданнямі дарослым і дзецям усёй планеты.
З 1 па 18 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства
Тыдзень народнага адзінства пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны». Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў “Дзень народнага адзінства” , а вучні 5 — 11 класаў пісалі эсэ на тэму «Беларусь — гэта я, ты, мы…». Па выніках конкурсаў была зроблена тэматычная выстава, а лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. Старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства» у рамках работы ШАГа. Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём народнага адзінства.
Суботні дзень народнага адзінства
Субота 18 верасня прайшла пад дэвізам «Адзінства — гэта мы!». Вучні прынялі ўдзел у спартландыі “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”, здзейснілі экскурс у мінулае “Вялікія грамадзяне нашай краіны” і пабывалі ў ролі мастакоў падчас конкурса малюнкаў “Моцная сям’я – моцная Беларусь”. Акцябраты і піянеры шукалі самых кемлівых і разумных падчас інтэлектуальна-забаўляльнага квіза «Беларусь — мая краіна».
З Днём нараджэння, БРПА!
13 верасня піянерская дружына імя П. і. Клімука ярка і музычна сустрэла Дзень нараджэння БРПА. Дзень пачаўся з паштоўкі, дзе кожны мог пакінуць сваё пажаданне піянерскай арганізацыі, а прадоўжыўся раздачай міні-паштовак ад сімвала БРПА рысёнка Вогніка Таксама для піянераў прайшоў квэст «Маршруты Піянерыі», а завяршыўся дзень сумесным танцам. На працягу дня працавала фотазона «БРПА-тэрыторыя дзяцінства».
Удзел у III Рэспубліканскім форуме важатых ГА «БРПА» «Піянерважаты-час дзейнічаць»
Першы ўрок «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны»
Новы навучальны 2021/2022 год пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны», прысвечанага Году народнага адзінства. Мэта першага ўрока — стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь.