Удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

31 сакавіка пераможца раённага этапа конкурса «Лідар года» Скобля Аліна разам з группай падтрымкі (Імховік Вераніка, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна, Жур Ангеліна, Зыбін Арцём, Кавальская Таццяна, кіраўнік Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) выступіла на абласным этапе конкурса, які праходзіў у ЦМТ г.Брэста. Аліна разам з камандай выступілі творча, яскрава і яшчэ раз даказалі, што піянеры Хараўской сярэдняй школы і Пружанскага раёна творчыя і яскравыя!

Продолжить чтениеУдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лідар года»

Суботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота чвэрці традыцыйна была прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Калі ты адзін дома”, конкурс малюнкаў “Бяспечныя канікулы”. Вучні 5-7 класаў сабраліся на практычных занятках на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху “Адказны пешаход, дысцыплінаваны веласіпедыст” і круглым стале “Прававая адказнасць падлеткаў”. Таксама сёння члены піянерскай дружыны наведалі раённую  школу піянерскага актыву “Майстар ідэй”.

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Школа Актыўнага Грамадзяніна 24 сакавіка

24 сакавіка на ўсіх ступенях адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны для І ступені па  тэме «Кожны з нас у адказе за мір на планеце», для ІІ і ІІІ ступені па тэме «Беларусь — краіна міру, дружбы і добрасуседства».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна 24 сакавіка

Палескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»

У сакавіку атрад акцябрат сустрэўся з сапраўднымі турыстычнымі перашкодамі. Спачатку разбіраліся з турыстычнай экіпіроўкай, выбіраючы групавую і асабістую. Затым тэарэтычна і практычна знаёміліся з турыстычнымі вузламі. Пасля вузлоў усіх чакала выпрабаванне «Палатка». Экіпіроўка складзена, вузялкі завязаны, палатка пастаўлена і самы час зварыць юшку. На жаль, надвор’е не дазволіла зварыць сапраўдную юшку, але ў дзённіку цяпер есць яе рэцэпт і таму у маі рабінзоны з лёгкасцю змогуць яе зварыць. Апошнім заданнем стаў «Компас», падчас якога акцябраты склалі карту будучага паходу. Выпрабаванні пройдзены, і Рабінзон чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у красавіку.

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»

Акцыя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Пружанскі раённы савет ГА «БРПА» па ініцыятыве «Гарадскога дзіцячага парламента» ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запусціў тэтрыс-чэлендж з мэтай — паказаць у наборы простых рэчаў дзяржаўныя сімвалы як неад’емны атрыбут суверэнітэту нашай краіны. Піянеры школы сумесна з членамі ГА «БРСМ» таксама далучыліся да дадзенай акцыі.

Продолжить чтениеАкцыя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы да Дня Кантытуцыі Рэспублікі Беларусь

Раніца 15 сакавіка  пачалася з танцавальнай кампазіцыі «Тэрыторыя дзяцінства», якую падрыхтавалі піянеры-удзельнікі праекта «Цімураўцы.by» сумесна з членамі ГА «БРСМ». Хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі ўсіх піянераў і акцябрат з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і стварылі святочную атмасферу на ўвесь наступны дзень. Таксама сёння ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Канстытуцыя-асноўны закон Рэспублікі Беларусь».

Продолжить чтениеМерапрыемствы да Дня Кантытуцыі Рэспублікі Беларусь

Інтэлектуальная гульня «Канстытуцыя — асноўны закон нашай краіны»

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Канстытуцыя — асноўны закон нашай краіны». Гульня складалася з трох тураў: «Свая гульня», «Сакрэтны шыфр» і «Віншавальная тэлеграма». У рамках гульні перад старшакласнікамі з рэпрызай «15 сакавіка-Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» выступілі піянеры школы.

Продолжить чтениеІнтэлектуальная гульня «Канстытуцыя — асноўны закон нашай краіны»

Удзел у фінале чацвертага сезона інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз»

Піянеры каманды «Ой, да ладно» 12 сакавіка онлайн прадстаўлялі Брэскую вобласць на фінале чацвертага сезона інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Гульня атрымалася захапляльнай, эмацыянальнай і цікавай. Усе фіналісты 19 мая збяруцца ў г.Мінску і стануць удзельнікамі Рэспубліканскага фестывалю «Тэрыторыя дзяцінства», прысвечанага 100 годдзю піянерскага руху.

Продолжить чтениеУдзел у фінале чацвертага сезона інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз»

Цімураўцы.By.Люты.Інтэрактыўная пляцоўка

У лютым цімараўцам атрада «Бумеранг. Дабрыня заўсёды вяртаецца» неабходна было правесці «Сустрэчу на ўсе 100», на якой неабходна было пазнаёміцца з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, актыўнасцямі, якія я ны падразумяваюць. Другім этапам стала правядзенне такіх пляцовак падчас святаў, прымеркаваных да Дня абаронцаў Айчыны.

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Люты.Інтэрактыўная пляцоўка

Палескія рабінзоны. Люты «Рыхтуемся да паходу ў лес»

Прыгоды маленькіх рабінзонаў працягваюцца. Падрыхтоўка да паходу ў лес — справа нялёгкая, але вельмі патрэбная і вельмі адказная. У лютым акцябраты сталі ўдзельнікамі спартландыі, дзе паспяхова справіліся з усімі заданнямі. Эстафеты пройдзены, а значыць Рабінзон кліча наперад!

 

 

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Люты «Рыхтуемся да паходу ў лес»