Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы»
Піянеры і актывісты ГА «БРСМ» павіншавалі з навагоднімі святамі пажылых людзей у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».
Піянеры і актывісты ГА «БРСМ» павіншавалі з навагоднімі святамі пажылых людзей у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».
Снежань для членаў цімураўскага атрада «Аліна і яе каманда» пачаўся з «Рукавічак дабрыні». Акцябраты, піянеры і актывісты ГА «БРСМ» падрыхтавалі шмат чырвоных рукавічак з лагатыпам дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», а пасля падарылі іх удзельнікам дадзенай акцыі. А завяршыўся снежань наведваннем вучняў школы, якія навучаюцца на даму, і віншаваннем іх з Новым годам. І канечне, уручэннем падарункаў.
Члены ГА «БРСМ» сумесна з членамі ГА «БРПА» далучыліся да дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Сімвалам акцыі з’яўляецца чырвоная рукавічка, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Віншаванні прымалі Неміровіч Нікіта і Воран Цімафей, якія навучаюцца дома.
Апошняя субота чвэрці была насычана мерапрыемствамі пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах. Вучні школы наведалі мультурок “Пря бяспеку на зімовых канікулах”, сваю гульню “Правілы бяспекі”, а таксама творчыя майстэрні “Паштоўка на Новы год”. Таксама сёння школьная каманда «Ой, да ладно!» стала ўдзельнікам цырымоніі «Дараванне-2022».
У апошнія дні ІІ чвэрці піянеры школы сумесна з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Піянеры запрашаюць у Новы год», дзякуючы якой у школе цяпер з’явілася 3 новых елачкі, а на іх 135 шарыкаў-пажаданняў — ад вучняў, настаўнікаў і работнікаў школы.
21 снежня піянеры школы правялі для акцябрат гадзіну зносін «Акцябронак кожны ведае і правілы бяспекі выконвае». Актывісты піянерскай дружыны расказалі малодшым сябрам пра бяспечныя паводзіны на зімовых канікулах, асаблівую ўвагу звярнуўшы на паводзіны падчас галалёду. А пасля ўручылі кожнаму «карысныя» закладкі з парадамі па бяспецы зімой.
Зіма для птушак – самая цяжкая пара года: шмат птушак гіне ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да нашых дамоў за дапамогай, і мы павінны дапамагчы птушкам перажыць зіму. Піянеры школы правялі акцыю «Кармушка для птушкі» і не толькі падрыхтавалі новенькія кармушкі, але і насыпалі смачнай падкормкі. Засталося толькі прыносіць крылатым сябрам смачныя пачастункі. Цяпер птушкам будзе прыемна прылятаць на школьны двор, каб паласавацца зярняткамі і не толькі.
17 снежня школьная каманда піянераў «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у раённым этапе гульні «Піянерскі квіз». Каманда ў складзе Губарык Маргарыты, 5 клас, Шолахавай Кацярыны і Лушчыка Максіма, 6 клас, Губарык Ганны і Рупекі Ільі, 7 клас была лепшай у музычным туры і па выніках гульні атрымала дыплом ІІІ ступені. Віншуем пераможцаў!
10 снежня вучні школы наведалі віктарыну “Пра родны край”, гадзіну зносін “Хто прыдумаў быць паслухмяным?». На ўрок маральнасці “Дабрыня жыве сярод нас” да хлопчыкаў і дзяўчынак завітаў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскі. Таксама сёння школьная каманда акцябрат «Ой, да ладненько» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Акцябрацкі квіз”.