Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы»
Піянеры і актывісты ГА «БРСМ» павіншавалі з навагоднімі святамі пажылых людзей у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».
Інфармацыйныя гадзіны «2023 год — год міру і стварэння»
Першыя інфармацыйныя гадзіны ў ІІІ чвэрці прайшлі па тэме «2023 год у Рэспубліцы Беларусь — год міру і стварэння». Старасты разам з класнымі кіраўнікамі пазнаёмілі вучняў з вытрымкамі Указа №1 ад 1 студзеня 2023 года, а таксама з ключавымі напрамкамі новага 2023 года.
Падвядзенне вынікаў зімовых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»
Зімовыя канікулы для вучняў школы выдаліся насычанымі на мерапрыемствы, конкурсы, віктарыны, акцыі. Вучні паспелі прыняць удзел у акцыі «Цуды на Каляды», выканаць заданнні снежня ў праекце «Цімураўцы.by», згуляць на раённых этапах квэстаў «Па слядах Перамогі», а таксама прыняць удзел у анлайн-праекце «Зімовы марафон». Ужо стала добрай традыцыяй самых актыўных удзельнікаў канікул, а таксама пераможцаў анлайн-праекта ўзнагароджваць дыпломамі і падарункамі падчас агульнашкольнай лінейкі, прысвечанай пачатку ІІІ чвэрці.
Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень калядных віншаванняў і ўдзел каманды піянераў школы ў квэсце «Па слядах Перамогі»
6 студзеня ўдзельнікі анлайн-канікул павінны былі не толькі зрабіць калядную паштоўку, але і падарыць яе сябрам або родным. Таксама сёння каманда піянераў школы «Імпульс» (Губарык Маргарыта, вучаніца 5 класа, Шолахава Лізавета і Лушчык Максім, вучні 6 класа, Губарык Ганна і Рупека Ілья, вучні 7 класа, Вахновіч Антон, вучань 8 класа і Мірзаеў Рустам, вучань 9 класа) занялі ІІ месца ў раённым этапе квэсту «Па слядах Перамогі».
Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень сняжынак і дапамогі дарослым
5 студзеня ўдзельнікі анлайн-праекта «Зімовы марафон» спачатку прынялі ўдзел у спаборніцтвах па вырабе сняжынак, а пасля адправіліся на дапамогу старэйшым. Дзень прайшоў не толькі крэатыўна, але і прадуктыўна.