Палескія рабінзоны.Красавік. «Беражы сваю планету, бо іншай на свеце няма!»

Перадапошні месяц заданняў для акцябрат ад Рабінзона быў звязаны з экалогіяй. Акцябраты малявалі экалагічныя знакі, абмяркоўвалі мудрыя думкі аб прыродзе, шукалі жывёл сярод слоў і вырашалі скаргі лясных звяроў. Апошнім заданнем стаў відэазварот «Беражы сваю планету», у якім акцябраты заклікаюць усіх захоўваць і берагчы нашу планету Зямля.

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны.Красавік. «Беражы сваю планету, бо іншай на свеце няма!»

Занальны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

27 красавіка школьная каманда «Святлафор» прыняла ўдзел у занальным этапе злёту атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Каманда стала лепшай у конкурсе «Агітацыйна-мастацкае выступленне», Скобля Аліна перамагла ў асабістым першынстве ў конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Ганна Губарык — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Маргарыта Губарык і Максім Лушчык адзначаны падарункамі як самыя юныя ўдзельнікі злёту. У выніку каманда заняла агульнае 4 месца, саступіўшы трэцяму толькі 1 бал. Віншуем з годным прадстаўленнем Пружанскага раёна і жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеЗанальны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

Дэкада педагагічнага майстэрства настаўнікаў “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу”

Сваім вопытам падзяліліся  настаўнікі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. У змесце дэкады была прадстаўлена вучэбная і метадычная дзейнасць педагогаў. Дзейсным сродкам з’яўляецца сістэмнае выкарыстанне ў навучальным працэсе візуалізацыі (“адзін малюнак лепей за тысячу слоў”). Гэта перадача ідэі і інфармацыі ў форме, якая можа быць прачыта  ці ўбачана. Яна ўключае ў сябе знакі, малюнкі, ілюстрацыі і г.д. Педагогамі былі прадэманстраваны тэхнікі візуалізацыі, якія яны выукарыстоўваюць у адукацыйным працэсе.

Продолжить чтениеДэкада педагагічнага майстэрства настаўнікаў “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу”

Об изменении Правил приёма в высшие учебные заведения для лиц, заключивших целевые договоры и поступающих на сельскохозяйственные специальности

Продолжить чтениеОб изменении Правил приёма в высшие учебные заведения для лиц, заключивших целевые договоры и поступающих на сельскохозяйственные специальности

Велікодны кірмаш

26 красавіка ў школе пачалося ў вучняў пачатковых класаў з Велікоднага кірмашу. Як заўсёды — усё цікава, непрадказальна і проста выдатна. Дзякуй бацькам і дзецям за актыўны ўдзел!

Продолжить чтениеВелікодны кірмаш

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2022 г.

28 красавіка для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» (аб развіцці сельскай гаспадаркі).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2022 г.

Клуб вясёлых і знаходлівых «У свеце прафесій»

25 красавіка старшакласнікі сабраліся на фестываль КВЗ, які ў гэтым навучальным годзе быў прысвечаны прафесіям. Каманды 8,9,10 і 11 класаў весела і знаходліва прэзентавалі прафесіі, адказвалі на пытанні «прафесійнай» віктарыны, капітаны каманд дэманстравалі сваё майстэрства і ў выніку лепшым стаў 8 клас.

Продолжить чтениеКлуб вясёлых і знаходлівых «У свеце прафесій»

Урок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі

21 красавіка для вучняў 5 — 7 класаў прайшоў урок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі. Урок прайшоў па наступных тэматычных блоках «Пачатак вайны», «Акупацыя», «Партызанскі рух і падпольная барацьба», «Вызваленне». Падчас урока вучні пазнаёміліся з работай інтэрактыўнай пляцоўкі «ПАТРЫЁТ.BY». Перад прысутнымі выступіла старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга. У якасці эпіграфа да ўрока абраныя словы Васіля Быкава: «Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулай вайне ёсць найлепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі».

Продолжить чтениеУрок памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-годдзю Вялікай Перамогі