З 20 па 30 красавіка ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

36 год таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы. Але найбольш пацярпелі Украіна, Расія і асабліва Беларусь. З 20 па 30 красавіка ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…». Для 2-5 класаў прайшла выстава малюнкаў “Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе”, кіналекторый “Беражы сваю планету” і “Экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя”. У дзень катастрофы — 26 красавіка-ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Чарнобыль. Як гэта было…”.

Продолжить чтениеЗ 20 па 30 красавіка ў школе праходзіла рэспубліканская дэкада «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: эрудыт-круіз “Беларусь – мая краіна”

У красавіку вучні 5-7 класаў здзейснілі эрудыт-круіз «Беларусь-мая краіна» ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна. Удзельнікі не толькі завочна вандравалі па Беларусі, але і шукалі адказы на пытанні, збіралі пазлы славутасцяў краіны, а таксама малявалі сімвалы Беларусі.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: эрудыт-круіз “Беларусь – мая краіна”

Заданне 1.10. па тэме «Біяразнастайнасць»: стварэнне і размяшчэнне на тэрыторыі ўстановы адукацыі «Клумбы для матылькоў»

Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» ў красавіку стварылі на тэрыторыі ўстановы адукацыі «Клумбу для матылёў».

Продолжить чтениеЗаданне 1.10. па тэме «Біяразнастайнасць»: стварэнне і размяшчэнне на тэрыторыі ўстановы адукацыі «Клумбы для матылькоў»

Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)

28 красавіка для вучняў VІІІ — ХІ класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» (аб развіцці сельскай гаспадаркі). Сустрэча складалася з тэматычных блокаў «Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь – найважнейшая галіна эканомікі краіны» і «За моладдзю-будучыня сельскай гаспадаркі, будучыня краіны». Падчас першага блока удзельнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі развіцця сельскай гаспадаркі ў краіне. Другі блок пачаўся з выступлення члегаў ГА «БРСМ», якія раскзалі пра герояў Беларусі А.І.Дубко, М.А.Карчміта, В.І.Крамко, В.А.Равяка і іх уклад у развіццё сельскай гаспадаркі нашай краіны, а затым у рабочых группах страшакласнікі прапаноўвалі свае бачанне развіцця сельскай гаспадаркі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)

Палескія рабінзоны.Красавік. «Беражы сваю планету, бо іншай на свеце няма!»

Перадапошні месяц заданняў для акцябрат ад Рабінзона быў звязаны з экалогіяй. Акцябраты малявалі экалагічныя знакі, абмяркоўвалі мудрыя думкі аб прыродзе, шукалі жывёл сярод слоў і вырашалі скаргі лясных звяроў. Апошнім заданнем стаў відэазварот «Беражы сваю планету», у якім акцябраты заклікаюць усіх захоўваць і берагчы нашу планету Зямля.

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны.Красавік. «Беражы сваю планету, бо іншай на свеце няма!»

Занальны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

27 красавіка школьная каманда «Святлафор» прыняла ўдзел у занальным этапе злёту атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Каманда стала лепшай у конкурсе «Агітацыйна-мастацкае выступленне», Скобля Аліна перамагла ў асабістым першынстве ў конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Ганна Губарык — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Маргарыта Губарык і Максім Лушчык адзначаны падарункамі як самыя юныя ўдзельнікі злёту. У выніку каманда заняла агульнае 4 месца, саступіўшы трэцяму толькі 1 бал. Віншуем з годным прадстаўленнем Пружанскага раёна і жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеЗанальны злёт атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

Дэкада педагагічнага майстэрства настаўнікаў “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу”

Сваім вопытам падзяліліся  настаўнікі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. У змесце дэкады была прадстаўлена вучэбная і метадычная дзейнасць педагогаў. Дзейсным сродкам з’яўляецца сістэмнае выкарыстанне ў навучальным працэсе візуалізацыі (“адзін малюнак лепей за тысячу слоў”). Гэта перадача ідэі і інфармацыі ў форме, якая можа быць прачыта  ці ўбачана. Яна ўключае ў сябе знакі, малюнкі, ілюстрацыі і г.д. Педагогамі былі прадэманстраваны тэхнікі візуалізацыі, якія яны выукарыстоўваюць у адукацыйным працэсе.

Продолжить чтениеДэкада педагагічнага майстэрства настаўнікаў “Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу”

Об изменении Правил приёма в высшие учебные заведения для лиц, заключивших целевые договоры и поступающих на сельскохозяйственные специальности

Продолжить чтениеОб изменении Правил приёма в высшие учебные заведения для лиц, заключивших целевые договоры и поступающих на сельскохозяйственные специальности