З 21 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

З 21 лютага па 26 лютага ў школе традыцыйна прайшоў Тыдзень абаронцаў Айчыны. На працягу тыдня прайшлі конкурс малюнкаў “Мужнасць, смеласць, сіла”, конкурс крыжаванак “Салдацкая скарбонка”, фотавыстава “Мой тата – салдат!”. Старшакласнікі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «А ну-ка, хлопчыкі!». 23 лютага дзяўчынкі школы правялі акцыю “Віншуем будучых абаронцаў Айчыны”. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў тыдня былі ўзнагароджаны дыпломамі і падзякамі. Таксама ў рамках тыдня прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны.

 

Продолжить чтениеЗ 21 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень абаронцаў Айчыны

Гадзіна пытанняў і адказаў «Правілы сапраўднага сяброўства» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага

25 лютага для вучняў5-6 класаў прайшла гадзіна пытанняў і адказаў «Правілы сапраўднага сяброўства» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі наконт сапраўднага сяброўства, выказалі свае меркаванні на тэму «Якім павінен быць сапраўдны сябар», а А.В.Кавальскі расказаў, хто ж такія сапраўдныя сябры, і адказаў на пытанні прысутных. Напрыканцы сустрэчы ўсе разам выпрацавалі правілы сапраўднага сяброўства.

Продолжить чтениеГадзіна пытанняў і адказаў «Правілы сапраўднага сяброўства» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскага

Цімураўцы.By.Люты.Інтэрактыўная пляцоўка

У лютым цімараўцам атрада «Бумеранг. Дабрыня заўсёды вяртаецца» неабходна было правесці «Сустрэчу на ўсе 100», на якой неабходна было пазнаёміцца з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, актыўнасцямі, якія я ны падразумяваюць. Другім этапам стала правядзенне такіх пляцовак падчас святаў, прымеркаваных да Дня абаронцаў Айчыны.

Продолжить чтениеЦімураўцы.By.Люты.Інтэрактыўная пляцоўка

Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лютым «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)

24 лютага старшалкласнікі правялі адзіны дзень інфармавання «ШАГ» па тэме «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Пагранічнай службе, Мытнай службе, МНС). Падчас сустрэчы вучні абмеркавалі наступныя тэмы «Узброеныя Сілы Беларусі — гарант нацыянальнай бяспекі краіны», «Межы Беларусі пад надзейнай абаронай», «Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: дапамога побач».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у лютым «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)

План правядзення ў 2022 годзе мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці

План

Продолжить чтениеПлан правядзення ў 2022 годзе мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: вусны часопіс «Ведаем і любім Беларусь»

На апошнім тыдні лютага ў V-VII класах прайшлі ў рамках работы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вусныя часопісы «Ведаем і любім Беларусь». Вучні здзейснілі падарожжа знакамітых мясцінах Беларусі, даведаліся, што ў нашай краіне 104 гарады, праводзілі PR-кампанію па запрашэнні турыстаў у нашу краіну, і самае галоўнае яшчэ раз упэўніліся, што актыўны грамадзянін сацыяльна актыўны, ганарыцца народам сваёй краіны, ўсведамляе сябе яго прадстаўніком, імкнецца рэалізаваць сябе ў прафесіі, каб працаваць на карысць грамадства.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: вусны часопіс «Ведаем і любім Беларусь»

Палескія рабінзоны. Люты «Рыхтуемся да паходу ў лес»

Прыгоды маленькіх рабінзонаў працягваюцца. Падрыхтоўка да паходу ў лес — справа нялёгкая, але вельмі патрэбная і вельмі адказная. У лютым акцябраты сталі ўдзельнікамі спартландыі, дзе паспяхова справіліся з усімі заданнямі. Эстафеты пройдзены, а значыць Рабінзон кліча наперад!

 

 

Продолжить чтениеПалескія рабінзоны. Люты «Рыхтуемся да паходу ў лес»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Люты 2022 г.

24 лютага для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Пагранічнай службе, Мытнай службе, МНС).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Люты 2022 г.