З 23 па 28 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Тыдзень барацьбы з курэннем пачаўся з інфармацыйных гадзін «21 лістапада-Міжнародны дзень адмовы ад курэння». Для пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін «Беражы сваё здароўе», вучні 5-8 класаў наведалі пазнавальную праграму «Курэнне і яго наступствы». Круглы стол «Тытунь і наш арганізм. Толькі факты» сабраў старшакласнікаў. Усе жадаючыя наведалі выставу літаратуры “За свет без тытунёвага дыму».

Добавить комментарий