З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

У рамках падрыхтоўкі да каманднай алімпіяды па інфармацыйнай бяспецы сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці з 22 па 27 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт. На працягу тыдня вучні прыялі ўдзел у розных мерапрыемствах: круглым стале “Правапарушэнні і злачынствы ў сетцы Інтэрнэт – прававая адказнасць”, конкурсе малюнкаў “Бяспечны інтэрнэт вачамі дзяцей”, праглядзе і абмеркаванні відэаролікаў «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”, “Этыка і правілы зносін у Інтэрнэце”, а таксама наведалі інфармацыйную пляцоўку “Кібербяспека. Важна пра важнае”.

 

Добавить комментарий