З 2 снежня па 7 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Тыдзень прафарыентацыі распачалі інфармацыйныя гадзіны “Пра прафесіі на старонках газет і часопісаў», падчас якіх вучні працавалі з артыкуламі прафарыентацыйнай накіраванасці. Працягнуўся тыдзень пазнавальнай праграмай “Кім быць? Кім стаць?” і  гульнёвай праграмай “Майстры прафесій”. Старшакласнікі былі запрошаны на дыскусію «На шляху да адукаванага чалавека?», пакуль вучні 7-8 класаў наведвалі круглы стол “Чалавек і яго лёс” і вялі гутарку аб знакамітых людзях Брэстчыны. На працягу тыдня працавала інфармацыйная пляцоўка “Рабочыя прафесіі: перавагі выбару”.

Добавить комментарий