Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Суботні дзень прайшоў вельмі актыўна. Вучні наведвалі факультатывы, аб’яднанні па інтарэсах, а таксама свята «Сустракаем масленіцу», якое падрыхтавала і правяла Марчык Т.П. Шырока  і з размахам усе класы, а таксама бацькоўская грамадскасць прынялі ўдзел у правядзенні свята: аформілі  святочныя сталы, прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах, расказалі пра традыцыі  свята. І, канешне, не засталіся без узнагарод: выбралі самы прыгожа аформлены стол, самых актыўных і спрытных…

А актывісты ГА»БРПА» ў гэты шосты школьны дзень  прымалі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе каманд КВЗ у рамках Брэсцкай адкрытай абласной лігі КВЗ сезона 2024 года і атрымалі дыплом за актыўны ўдзел. Віншуем і ганарымся!

Добавить комментарий