Суботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота чвэрці традыцыйна была прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Калі ты адзін дома”, конкурс малюнкаў “Бяспечныя канікулы”. Вучні 5-7 класаў сабраліся на практычных занятках на пляцоўцы па Правілах дарожнага руху “Адказны пешаход, дысцыплінаваны веласіпедыст” і круглым стале “Прававая адказнасць падлеткаў”. Таксама сёння члены піянерскай дружыны наведалі раённую  школу піянерскага актыву “Майстар ідэй”.

Добавить комментарий