Старт Рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці «

15 снежня 2023 года дэлегацыя навучэнцаў Пружанскага раёна прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Пропускам на гэтае свята стала добрая вучоба, перамога на Алімпіядах, у конкурсах. Запрашэнне атрымалі і дзеці, якія маюць патрэбу ў клопаце дзяржавы – з асаблівасцямі здароўя, выхаванцы дзіцячых дамоў, а таксама дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў.

Прадстаўнікамі ад нашай школы былі Русак Марына і Гузарэвіч Андрэй. Марына Русак ніколі не была ў пушчы. Запрашэнне на свята стала для дзяўчынкі вялікім сюрпрызам. «Тут вельмі прыгожа, як у казцы.» — прызналася дзяўчыка беларускім  карэспандэнтам.

Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» стартавала  15 снежня, і будзе працягвацца ўсе навагоднія і калядныя святы.

Добавить комментарий