Патрабаванні да школьнай формы

Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.

Для хлопчыкаў у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук.

Для дзяўчынак – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан.

У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.

Добавить комментарий