Прыём у акцябраты

27 кстрычніка піянерская дружына імя П.І.Клімука стала яшчэ больш! У сям’ю БРПА прыйшло дзевяць другакласнікаў, цяпер ужо акцябрат. Разам з піянерамі і Вогнікам вучні справіліся з усімі выпрабаваннямі, упрыгожылі неба воблачкамі і адкрылі кіндэр-сюрпрыз, які падрыхтавалі педагог-арганізатар А.А.Фядотава і старшыня піянерскай дружыны Аліна Скобля. Падарункі, плакаты, дзённікі акцябрат і, канечне, значкі акцябрат…Завяршылася свята сумесным выкананнем песні «Тэрыторыя дзяцінства».

Добавить комментарий