Першы ўрок «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны»

Новы навучальны 2021/2022 год пачаўся з першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны», прысвечанага Году народнага адзінства. Мэта першага ўрока — стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь. Падчас віртуальнага падарожжа па Рэспубліцы Беларусь вучні і настаўнікі складалі слоўны партрэт краіны, будавалі «домікі будучыні», успаміналі гераічнае мінулае сваёй малой радзімы, разважалі над пытаннем «Што я магу зрабіць для сваёй Радзімы, для людзей Беларусі цяпер і калі стану дарослым?».

Добавить комментарий