Падвядзенне вынікаў зімовых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»
Зімовыя канікулы для вучняў школы выдаліся насычанымі на мерапрыемствы, конкурсы, віктарыны, акцыі. Вучні паспелі прыняць удзел у акцыі «Цуды на Каляды», выканаць заданнні снежня ў праекце «Цімураўцы.by», згуляць на раённых этапах квэстаў «Па слядах Перамогі», а таксама прыняць удзел у анлайн-праекце «Зімовы марафон». Ужо стала добрай традыцыяй самых актыўных удзельнікаў канікул, а таксама пераможцаў анлайн-праекта ўзнагароджваць дыпломамі і падарункамі падчас агульнашкольнай лінейкі, прысвечанай пачатку ІІІ чвэрці.
Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень калядных віншаванняў і ўдзел каманды піянераў школы ў квэсце «Па слядах Перамогі»
6 студзеня ўдзельнікі анлайн-канікул павінны былі не толькі зрабіць калядную паштоўку, але і падарыць яе сябрам або родным. Таксама сёння каманда піянераў школы «Імпульс» (Губарык Маргарыта, вучаніца 5 класа, Шолахава Лізавета і Лушчык Максім, вучні 6 класа, Губарык Ганна і Рупека Ілья, вучні 7 класа, Вахновіч Антон, вучань 8 класа і Мірзаеў Рустам, вучань 9 класа) занялі ІІ месца ў раённым этапе квэсту «Па слядах Перамогі».
Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень сняжынак і дапамогі дарослым
5 студзеня ўдзельнікі анлайн-праекта «Зімовы марафон» спачатку прынялі ўдзел у спаборніцтвах па вырабе сняжынак, а пасля адправіліся на дапамогу старэйшым. Дзень прайшоў не толькі крэатыўна, але і прадуктыўна.
Зімовыя прыгоды на канікулах. Лагер прайшоў, а канікулы працягваюцца
Для вучняў 5 — 11 класаў запушчаны анлайн-праект «Зімовы марафон» у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Теlegramm». Кожны дзень хлопчыкі и дзяўчынкі будуць атрымліваць тэматычныя заданні і дасылаць фотасправаздачы. А лепшыя здымкі мы будзем усе разам бачыць на старонцы школьнага сайте. Першае заданне вучні атрымалі яшчэ 31 снежня. Ім трэба было ўпрыгожыць навагоднюю прыгажуню-елку, а таксама яшчэ раз перачытаць пра правілы бяспечных паводзін на канікулах.
Аб’яднанне па інтарэсах «Валейбол»
Юныя спартсмены працягваюць заняткі ў аб’яднанні па інтарэсах «Валейбол» і ужо не толькі ведаюць, але і ўмеюць рабіць правільныя падачы так, как каманда-супернік не змагла іх прыняць.
Зімовыя прыгоды на канікулах. Дзень шосты
Апошні дзень у лагеры сонейка супаў з апошнім днём 2022 года. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у святочным закрыцці лагера, навагоднім караоке, а таксама танцавальнай праграме.