Суботні дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання
У першую суботу навучальнага года вучні ўдзельнічалі ў віктарыне «Зямля пад белымі крыламі», былі праведзены прафілактычныя гутаркі пра правілы бяспечных паводзін, а таксама конкурс малюнкаў на асфальце «Добры дзень, навучальны год!»
Першы ўрок «Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння»
Першы ўрок «Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння» ў новым навучальным годзе быў прысвечаны Году міру і стварэння. Мір на Зямлі мы павінны ствараць самі. Менавіта на гэтым быў зроблены акцэнт пры правядзенні ўрока.
Свята першага званка
1 верасня ў 9.00 Хараўская сярэдняя школа па традыцыі сабрала вучняў, бацькоў, гасцей на свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных выступіў кіраўнік спраў Хараўскога сельскага выканаўчага камітэту Макарэвіч Аляксандра Аляксандраўна і намеснік дырэктара ААТ «Агра -Калядзічы» Гук Аляксандр Васільевіч.