Школа Актыўнага Грамадзяніна. Сакавік 2019 г.
21 сакавіка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
21 сакавіка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Вучаніца 8 класа Астудзіна Галіна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу фатаграфій-матыватараў «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і адзначана дыпломам ва ўзроставай катэгорыі 11 — 13 гадоў у намінацыі «Малая радзіма». Узнагароджанне праходзіла ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў г.Мінску. Віншуем Галіну і жадаем далейшых перамог!
На працягу тыдня вучні школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва: конкурс малюнкаў «Мая Радзіма — Беларусь», гульнях па станцыях «У пошуках піянерскага вогнішча» і «Быць разам — працаваць у камандзе», інфармацыйныя гадзіны «25-годдзе Асноўнага Закона Краіны” і г.д. 15 сакавіка ў кожным класе прайшоў агульнарэспубліканскі ўрок «Канстытуцыя маёй краіны», а старшакласнікі былі запрошаны на свята «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” , дзе ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга ўручыла навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама вучні школы наведалі выставу «Ідэалогія беларускай дзяржавы».
Вучні 9 — 11 класаў з прафарынтацыйнай экскурсіяй наведалі рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Школьная каманда КВЗ «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у XVІІІ фестывалі Брэсцкай лігі клуба вясёлых і знаходлівых, які праходзіў на сцэне Брэсцкага абласнога цэнтра творчасці моладзі.
15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад.