Падарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху

3 кастрычніка да вучняў пачатковых класаў у госці завіталі Бураціна, Мальвіна і Артэмон, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа па краіне Правілаў дарожнага руху. Конкурсы, гульні, песні і танцы…Усе выпрабаванні вучні з лёгкасцю прайшлі і дапамаглі Бураціне разабрацца з дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам і іншымі прамудрасцямі дарогі.

                                                                                                    

Продолжить чтениеПадарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху

Віншуем і ганарымся!

Астанкава Ганна і Усік Міхаіл (вучні 10 класа) і іх кіраўнік Святлана Сцяпанаўна Чабацько занялі ІІ месца ў на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст» у намінацыі «Сімвалы маёй краіны» з творчым літаратурным праектам «Родныя вобразы роднага краю». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!


Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Выпускнік-2019! Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь запрашае

ИПС РБ

                                                                                                                                   

Продолжить чтениеВыпускнік-2019! Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь запрашае

Cуботні дзень карысных спраў

У гэтую суботу вучні пачатковай школы разам з настаўнікам арганізавалі і правялі акцыю па дапамозе адзінокім пажылым людзям «Клопат», піянеры — акцыю «Абеліск» і акцыю па рамонту кніг у бібліятэцы “Час карысных спраў”, а таксама ўсе разам наведалі гадзіну зносін “Спяшайцеся рабіць карысныя справы” і віртуальную экскурсію “У Брэсцкай крэпасці-героі”.

                                                                                                           

Продолжить чтениеCуботні дзень карысных спраў

Мы вучнямі сталі!

Пад такой назвай прайшло свята першакласнікаў, якія цэлы месяц вучыліся быць школьнікамі: правільна сядзець за партамі, паднімаць руку перад тым, як адказаць на пытанне настаўніка, добра паводзіць сябе не толькі на ўроках, але і на перапынках…Першакласнікі чыталі вершы, спявалі школьныя песні, танцавалі…У госці да іх завіталі Бураціна і Мальвіна, ды завіталі не адны, а з загадкамі, конкурсамі і заданнямі. З усімі «сюрпрызамі» казачных герояў нашы вучні справіліся на «дзесяць!». А значыць, у панядзелак для адзіннаццаці новых вучняў школы пачынаецца новае, цяпер ужо сапраўднае школьнае жыццё, поўнае цікавых прыгод. Поспехаў вам, маленькія вучні!

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеМы вучнямі сталі!

Адзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

У чацвёрты чацвер месяца — 27 верасня — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня». Спачатку перад вучнямі з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала пра Школу Актыўнага Грамадзяніна, а затым усе разам адправіліся ў падарожжа па падзеях верасня. Дапамогу ў правядзенні першага ШАГа аказалі члены ГА «БРСМ», якія вытсупілі з мультымедыйнай прызэнтацыяй спецыяльных відаў зімовай тэхнікі і спортінвентару.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)