31 мая — Сусветны дзень без тытуню

Штогод курэнне забірае жыцці ў больш чым 7 млн чалавек у свеце. Штогод тытунёвая эпідэмія ў свеце забірае жыццё больш як 7 млн чалавек. З іх 900 тысяч не з’яўляюцца курыльшчыкамі, а паміраюць у выніку пасіўнага курэння. Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) кожны год 31 мая праходзіць Сусветны дзень без тытуню. Сёлета яго дэвіз «Тытунь і хваробы сэрца».Асноўная мэта інфармацыйнай кампаніі – прыцягненне ўвагі і павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра сувязь паміж спажываннем тытуню і хваробамі сістэмы кровазвароту, а таксама інфармаванне пра магчымыя меры збоку ўрадаў і грамадскасці, якія спрыяюць зніжэнню рызыкі для здароўя, звязанага з курэннем. Ужыванне тытуню – адзін з сур’ёзных фактараў рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інсультаў і захворванняў перыферычных сасудаў. У тых, хто паліць, у 2-4 разы часцей узнікаюць ішэмічная хвароба сэрца і цэрэбраваскулярныя інсульт, чым у тых, хто не паліць. Пры гэтым нават у тых, хто не падтрымлівае гэтую шкодную звычку, з-за пасіўнага курэння рызыка развіцця гэтых хвароб павялічваецца на 25-30%. Праведзенае ў Беларусі маштабнае Steps-даследаванне паказала, што амаль 30% насельніцтва кураць, прычым 27% штодня.

Сярод мужчын спажыванне тытуню складае 48%, сярод жанчын — 12,7%. За 10 гадоў курыльшчыкаў стала ў 3 разы больш. Амаль кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму на працоўным месцы альбо дома. Назіраецца амаладжэнне сярэдняга ўзросту пачатку курэння — 17,5 года. Прытым што, згодна з заканадаўствам, купляць тытунёвыя вырабы дазволена з 18 гадоў. З 2001 года ў рэспубліцы знізілася спажыванне тытуню (17 год таму яго распаўсюджанасць знаходзілася на ўзроўні 41,6%, тады як цяпер – 29,6%). Шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы тым мерам, якія рэалізуюцца ў рэспубліцы з мэтай зніжэння колькасці курыльшчыкаў. Як распавяла эксперт, у нашай краіне забаранілі рэкламу тытунёвых вырабаў, прадастаўляецца спецыялізаваная дапамога пры адмове ад курэння, на пачках цыгарэт размешчаныя папераджальныя пра шкоду тытуню малюнкі, рэгулярна павышаюцца цэны на тытунёвыя вырабы, дзейнічае забарона на адкрытую выкладку цыгарэт у месцах гандлю. Вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння.

Існуе кароткатэрміновы і доўгатэрміновы эфект адмовы ад курэння, але ён у любым выпадку станоўчы:

  •     праз 20 хвілін нармалізуюцца артэрыяльны ціск і частата сардэчных скарачэнняў;
  •     праз 12 гадзін прыходзіць у норму ўтрыманне монааксіду азоту, які ўплывае на хуткасць развіцця атэрасклерозу;
  •     праз 3-4 тыдні паляпшаецца праца сардэчнай сістэмы;
  •     праз 9 месяцаў паляпшаецца праца лёгкіх, памяншаюцца аддышка і кашаль;
  •     праз 1 год у 2 разы памяншаецца рызыка ішэмічнай хваробы сэрца;
  •     праз 5 гадоў зніжаецца рызыка інсульту (да ўзроўню як у чалавека, які не паліць);
  •     праз 10 гадоў верагоднасць рака лёгкіх зніжаецца на 50-70% у параўнанні з рызыкай развіцця гэтай хваробы ў курыльшчыка.

 

Продолжить чтение31 мая — Сусветны дзень без тытуню

Аб’яднанні па інтарэсах. Вынікі і перспектывы

Напрацягу года хлопчыкі і дзяўчынкі школы наведвалі розныя аб’яднанні па інтарэсах. Кожны  вучань знайшоў сабе занятак, а самыя лепшыя работы неаднаразова прымалі ўдзел у раённых конкурсах «Калядная зока», «Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў», «Вясёлкавы калейдаскоп», «Імгненні турысцкага сезону», «Падтрымаем птушак» і інш. Варта адзначыць перамогі ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах «Валейбол» і «Футбол» у раённых спаборніцтвах, 2 места прадстаўнікоў аб’яднання па інтарэсах «Юныя інспектары дарожнага руху» на раённым злеце, а таксама 3 месца на конкурсе «Выконваем законы дарог» Алёны Якуш, прадстаўніка гэтага ж аб’яднання па інтарэсах,  з малюнкам «Правільны ўчынак». Час на аб’яднаннях быў праведзены цікава і з карысцю, а значыць роўна праз тры месяцы лета аб’яднанні па інтарэсах зноў адкрыюць дзверы творчасці і навукі.

                                                                                          

Продолжить чтениеАб’яднанні па інтарэсах. Вынікі і перспектывы

Суботні дзень бяспечнага лета

У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.

                                                                               

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечнага лета

Віншуем і ганарымся!

Арцем Зыбін і яго настаўнік Алена Яўгеньеўна Калюта сталі прызёрамі раённай алімпіяды па матэматыцы. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Віншуем і ганарымся

Шаўчэнка Андрэй і яго кіраўнік Наталля Юр’еўна Бушук узнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў конкурсе работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» — 2018″ у намінацыі «Беларусь — краіна тваіх магчымасцей». Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся

Бывай, пачатковая школа!

Пад такой назвай у 4 класе прайшоў ранішнік, на які сабраліся настаўнікі, вучні і бацькі. Падчас ранішніка лепшым вучням былі ўручаны дыпломы, бацькам — падзякі. Прыемным сюрпрызам стала песня, якую выканалі бацькі сваім вучням.

                                                                           

Продолжить чтениеБывай, пачатковая школа!

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, адбудзецца 30 мая ў 11.00 раніцы.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, адбудзецца 30 мая ў 11.00 раніцы.

Бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей»

22 мая ў школе прайшоў бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей» з удзелам суб’ектаў прафілактыкі з Пружанскага РАНС, з дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Таксама перад бацькамі выступіў участковы інспектар А.В.Сарока.

                                                                                         

Продолжить чтениеБацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей»