Выпускнік-2019! Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама

Продолжить чтениеВыпускнік-2019! Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама

Віншуем і ганарымся

Муха Андрэй, вучань 7 класа, прыняў удзел у адкрытым першынстве СДЮШАР г.Івацэвічы па лёгкай атлетыцы, прысвечаным памяці В.С.Глушэні, дзе заняў І месца сярод навучэнцаў 2006 г.н. — бег на 60 м., І месца  сярод навучэнцаў 2006 г.н. — скачкі ў даўжыню і ІІ месца сярод навучэнцаў 2006 г.н.-бегу на 600 м.. Віншуем і жадаем далешых спартыўных перамог!

 

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся

Віншуем і ганарымся

Творчы калектыў вучняў (Губарык Ганна, Губарык Маргарыта, Усік Міхаіл, Жур Ангеліна, Басак Марыя, Марчык Яўген) і настаўнікаў (Фядотава Аляксандра Аляксандраўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Насытка Святлана Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў, Чабацько Святлана Сцяпанаўна, настаўнік геаграфіі) школы занялі І месца ў раённым этапе VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Маразоў і Снягурак «ЕЛКА-ФЭСТ-2018», які праходзіў у суботу, 26 кастрычніка, у ЦТДМ г.Пружаны. З конкурснай праграмай «Патрабуюцца памочнікі для Дзеда Мароза» яны будуць прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе, які адбудзецца 3 лістапада ў г.Кобрыне. Віншуем і жадаем поспехаў.

 

 

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся

Суботні дзень прафілактыкі

Апошняя субота І чвэрці была прысвечана прафілактыцы бяспечных паводзін на восеньскіх канікулах: вучні 1-4 класаў наведалі гадзіну прафілактыкі “Бяспечныя паводзіны на канікулах”, а пасля шукалі самых кемлівых падчас віктарыны “Дзеці на дарозе”, для 5 -11 класаў прайшлі гадзіны  зносін “Я дома і я на вуліцы. Мае правы і абавязкі” і “Мая бяспека ў маіх руках”, а таксама онлайн-віктарына “Знаўцы Правілаў дарожнага руху”. Пасля ўсе разам сустрэліся на круглым стале «Каштоўнасць жыцця — жыць» з удзелам  настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім. Таксама каманда настаўнікаў і вучняў школы прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «ЕЛКА-ФЭСТ», які праходзіў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.

                                                                             

Продолжить чтениеСуботні дзень прафілактыкі

Адзіны дзень інфармавання ў кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)

У чацвёрты чацвер месяца — 25 кастрычніка — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі кастрычніка». Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі інфармацыйныя выступленні пра V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а затым усе разам разважалі наконт асабістага ўкладу ў мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы.

                                                                                                                              

 

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)

Тэматычны дзень «З Днём нараджэння, камсамол»

Серада 24 кастрычніка для старшакласнікаў школы прайшла пад дэвізам «З Днем нараджэння, УЛКСМ». Вучні 9 — 11 класаў наведалі кіналекторый «100 гадоў УЛКСМ», прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Камсамолу 100 гадоў!». Завяршыўся дзень урачыстым уручэннем білетаў членам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Таксама напрацягу дня працавала інфармацыйная выстава «Старонкамі камсамольскага жыцця»

                                                                                                                      

Продолжить чтениеТэматычны дзень «З Днём нараджэння, камсамол»