Школа сустракае гасцей
12 снежня выхаванцы Хараўскога дзіцячага саду здзейснілі экскурсію ў школу.
Перад дзецьмі адкрыўся новы свет дзіўнага школьнага жыцця з яго доўгімі калідорамі, светлымі ўтульнымі класамі, ветлівымі педагогамі. Выхаванцы змаглі пасядзець за сапраўднай партай, напісаць мелам на сапраўднай дошцы, пагутарыць з будучай настаўніцай, агледзіць спартыўную залу. Увогуле, уражанне аб школе ў дзяцей склалася выдатнае, яны атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
1 этап па сацыяльным праектаванні па метадалогіі «АПШЫФТ»
10 снежня члены Савета Старшакласнікаў — Усік Міхаіл, Марчык Яўген, Барысевіч Ангеліна, Жур Ангеліна разам з педагогам-арганізатарам Ляшчук М.І. прынялі ўдзел у першым этапе рэалізацыі праграмы па сацыяльным праектаванні па метадалогіі «АПШЫФТ», які праходзіў на базе рэсурснага цэнтра «Ступені» у Цэнтры маладзёжнай творчасці ў г.Брэсце.
З 2 снежня па 7 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі
Суботні дзень прафесій
Падарожжа ў краіну цырка
6 снежня вучні 1-8 класаў наведалі цыркавое прадстаўленне , дзе пазнаёміліся з вясёлымі клоўнамі, неверагоднымі фокуснікамі і іншымі жыхарамі краіны цырка.
Інфармацыйная пляцоўка па процідзеянню і папярэджанню гандлю людзьмі
6 снежня валанцеры школьнага атрада Чырвонага Крыжа «У рытме дапамогі» правялі для старшакласнікаў інфармацыйную пляцоўку па процідзеянню і папярэджанню гандлю людзьмі.