З 16 па 21 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт»
Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт» пачаўся з інфармацыных гадзін “Хто прыдумаў інтэрнэт” і “Асновы бяспекі ў сетцы інтэрнэт”. Віктарына “Што я ведаю пра бяспечную работу ў Інтэрнэце” знайшла самых кемлівых. Пазнавальная праграма “Тэрыторыя Інтэрнэта” расказала вучням пачатковай школы пра сусветную павуціну.