Суботні дзень бяспечных паводзін

У апошнюю суботу ІІІ чвэрці каманда акцябрат школы «Дзьмухаўцы» прыняла ўдзел у раённым этапе ІІ рэспубліканскага конкурса членаў ГА «БРПА» «Суперзорачка». «Дзьмухаўцы» добра выступілі ў конкурсе «IQ-пракачка», дзе паспелі скласці ўсе неабходныя словы. Конкурс абароны КТД «Талент» і дамашняе  заданне праходзілі на сцэне. Па выніках усёй праграмы каманда «Дзьмухаўцы» заняла І месца! Таксама сёння вучні школы наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу «Пружанскі палацык».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у сакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)

25 сакавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)». Падчас ШАГа былі абмеркаваны наступныя тэмы: «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты» і «Будучыня Саюзнай дзяржавы — у руках моладзі і для моладзі».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у сакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)

Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі»

 

«Гадзіна Зямлі» (Earth Hour) – штогадовая міжнародная экалагічная акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), якая складаецца ў сімвалічным выключэнні святла і бытавых электрапрыбораў на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Падчас яе згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету, такіх як Эйфелева вежа (Парыж, Францыя), Біг-Бэн (Лондан, Вялікабрытанія), Калізей (Рым, Італія). Мерапрыемства праводзіцца па ўсім свеце ў суботу ў канцы сакавіка. У 2021 годзе акцыя «Гадзіна Зямлі» пачнецца 27 сакавіка ў 20.30 (па мясцовым часе).

Продолжить чтениеМіжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: акцыя «У прыроды ёсць сябры-гэта я і ты»

У сакавіку сустрэча вучняў V-VII класаў у рамках работы Школы Актыўнага Грамадзяніна прайшла ў ракурсе «Я і прырода». Вучні сталі удзельнікамі акцыі «У прыроды ёсць сябры-гэта я і ты» і яшчэ раз абмеркавалі беражлівыя адносіны да прыроды і яе багаццяў, непаўторнасць прыроды, а таксама распрацавалі памяткі «Законы экалогіі для цябе і мяне».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: акцыя «У прыроды ёсць сябры-гэта я і ты»

Сустрэча са старшым памочнікам пракурора Пружанскага раёна Крупскім А.А. па пытанні прафілактыкі супрацьпраўных паводзін

24 сакавіка адбылася сустрэча старшакласнікаў са старшым памочнікам пракурора Пружанскага раёна Крупскім А.А. па пытанні прафілактыкі супрацьпраўных паводзін.

Продолжить чтениеСустрэча са старшым памочнікам пракурора Пружанскага раёна Крупскім А.А. па пытанні прафілактыкі супрацьпраўных паводзін

Пазнай Беларусь. Сакавік і «Знакамітыя беларусы»

    Апошняе заданне ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» было прысвечана знакамітым беларусам. Басак Марыі і Мірзаеву Рустаму неабходна было знайсці цікавы факт з жыцця, дзейнасці знакамітых беларусаў (музыкантаў, навукоўцаў, спарстменаў і г.д.).

Продолжить чтениеПазнай Беларусь. Сакавік і «Знакамітыя беларусы»

Інфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні»

Кожны народ ганарыцца перамогай ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе памяць страт, панесеных у імя гэтых перамог. Сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў стала Хатынь, якая прадстаўляе 186 беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. 23 сакавіка ў класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні», якія былі прысвечаны Дню памяці Хатынскай трагедыі.

Продолжить чтениеІнфармацыйныя гадзіны «Гучаць званы Хатыні»

Заданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне»: вывучэнне выкарыстання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»

У сакавіку ўдзельнікі праекта «Зялёныя школы» выканалі заданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне». Юныя эколагі правялі вывучэнне выкарыстання электраэнергіі і цяпла ва ўстанове адукацыі і атрыманыя схемы размясцілі на першым і другім паверсе школы. На схемах можна знайсці месцы страты цяпла і размяшчэнне электрапрыбораў, якія спажываюць энергію. Вынікам плённай працы стаў план дзеянняў па захаванню электраэнергіі і цяпла ў школе.

Продолжить чтениеЗаданні 2.1 — 2.3. па тэме «Энергазберажэнне»: вывучэнне выкарыстання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў рамках работы праекта «Зялёныя школы»

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Cакавік 2021 г.

25 сакавіка для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Cакавік 2021 г.