Інфармацыйныя гадзіны «Чарнобыль-трагедыя, подзвіг, папярэджанне»

27 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыль… Ва ўсім свеце назва гэтага невялікага ўкраінскага горада, размешчанага ў сямі кіламетрах ад паўднёвай мяжы Беларусі, вось ужо больш трох дзесяцігоддзяў асацыіруецца з найбуйнейшай за ўсю гісторыю чалавецтва тэхнагеннай катастрофай. 26 красавіка 1986 года выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС, па выкідзе радыенуклідаў раўнацэнны 50 скінутым на Хірасіму атамным бомбам, нанёс жорсткі ўдар па лёсах мільёнаў людзей.

Добавить комментарий