Канікулы з карысцю. Рэспубліканскі форум «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: вынікі, узаемадзеянне, развіццё»
1 красавіка каманда школы онлайн прэзентавала работу па праекту «АП ПДД» у рамках праграмы па сацыяльным праектаванні для падлеткаў і моладзі «АПШЫФТ». Прэзентацыя прайшла ў рамках Рэспубліканскага форума «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам: вынікі, узаемадзеянне, развіццё».
Мерапрыемства ў межах пераемнасці “школа — дзіцячы сад ”
02.04.2021 для нашай школы стаў насычаным днём. Акрамя выхаваўчых мерапрыемстваў, якія адбыліся ў гэты дзень, мы сустракалі гасцей. Госці прыйшлі да нас з дзіцячага садку. Да нас завіталі выхавацель Новік Таццяна Уладзіміраўна і яе выхаванцы, якія ў 2021 годзе прыдуць у 1 клас.
Канікулы з карысцю. Экскурсіі і прыгоды
Сёння вучні пачатковых класаў былі ў гасцях у жывёл і птушак у заапарку-заасадзе «Залаты фазан», а старшакласнікі прайшліся па Брэсцкай крэпасці і наведалі экспазіцыю «Музей вайны — тэрыторыя міру».
Канікулы з карысцю. Экалагічная экскурсія
У першы дзень канікул вучні 7 — 9 класаў здзейснілі экалагічную экскурсію ў заапарк-заасад «Залаты фазан», дзе не толькі наведалі мноства ўнікальных жывёл, сярод якіх алені, вавёркі, пясцы, фазаны, яноты і абмеркавалі, як школьнікі могуць дапамагаць прыродзе сваёй мясцовасці.